Сустрэча Пуціна і Трампа можа адбыцца ў Саудаўскай Аравіі ўжо на наступным тыдні, яе правядзенне дэлегацыі дзвюх краін могуць узгадніць сёння, піша Bloomberg.

Пра гэта было сёння заяўлена ў Эр-Рыядзе.
Нагадаем, што сёння ў Эр-Рыядзе сустракаюцца дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Разам з тым памочнік Пуціна Юрый Ушакоў сказаў, што сустрэча прэзідэнтаў РФ і ЗША наўрад ці адбудзецца на наступным тыдні, але асобныя каманды перагаворшчыкаў Расіі і ЗША пачнуць кантакты па Украіне ў свой час, заявіў Ушакоў.
Намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко — пра перамовы ў Эр-Рыядзе пракаментаваў сённяшнія перамовы: «Мы ведаем пазіцыю Трампа [па Украіне]. Сёння яна будзе выкладзена ў дэталях нашым прадстаўнікам, прызначаным прэзідэнтам Расіі».
«Сёння краіны ЕС і еўрапейцы патрабуюць нейкім чынам месца за сталом перамоў па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. Гэта проста дзівіць, бо цягам многіх гадоў яны ўжо за гэтым сталом знаходзіліся. Увесь сэнс еўрапейскай палітыкі заключаўся ў тым, каб не дазволіць канфлікту завяршыцца з прымяненнем палітыка-дыпламатычных сродкаў, а працягваць яго да поўнай перамогі над Расіяй», — дадаў ён.
Каментары