Культура

Супергероі гавораць па-беларуску: «Суперсямейка» выйшла на VOKA ў новым дубляжы

Папулярны мультфільм «Суперсямейка» выйшаў у новым перакладзе на відэасэрвісе VOKA. Спецыяльна для платформы быў падрыхтаваны афіцыйны дубляж, у якім персанажы Pixar і Disney гавораць на беларускай мове, піша marketing.by.

«Суперсямейка» — гэта гісторыя супергероя Боба Пара (ён жа Містар Выключны), які заўсёды імкнуўся кагосьці ратаваць, і гэта з поспехам яму ўдавалася, пакуль пасля аднаго выпадку незадаволеныя выратаваныя не завалілі яго судовымі іскамі. Расчараваны няўдзячнасцю, Боб адышоў ад спраў, ажаніўся з Хэлен (яна ж супергераіня Эластыка) і ўладкаваўся ў звычайную страхавую кампанію. Прайшло 15 гадоў, у Боба і Хэлен з’явілася трое дзяцей з незвычайнымі здольнасцямі, але яны па-ранейшаму спрабуюць жыць як усе. Толькі Містар Выключны ўсё адно вельмі сумуе па прыгодах і ў рэшце рэшт знаходзіць іх: цяпер сям’я павінна ратаваць яго ад былога фаната.

«Суперсямейка» выйшла ў 2004 годзе і стала першым праектам Pixar, у якім усе персанажы з’яўляюцца людзьмі. Яны былі настолькі папулярныя, што сталі прататыпамі для некалькіх камп'ютарных гульняў. Таксама мульфільм быў адзначаны многімі прэстыжнымі ўзнагародамі, у тым ліку атрымаў дзве прэміі «Оскар» — за найлепшы мантаж гуку і за найлепшы анімацыйны фільм. У 2018 годзе выйшаў працяг гісторыі — «Суперсямейка 2».

Афіцыйны беларускі дубляж мультфільма для відэасэрвісу VOKA па замове платформы зроблены фірмай «Кінаконг».

Паглядзець «Суперсямейку» могуць усе карыстальнікі VOKA па падпісцы «Усё ўключана» ў раздзеле «CINEVOKA — Кіно па-беларуску», дзе таксама прадстаўлена больш за 50 іншых пераагучаных фільмаў — ад галівудскіх блокбастараў да анімэ. Акрамя анімацыйнага і мастацкага кіно, у раздзеле «CINEVOKA — Серыялы па-беларуску» ў беларускім дубляжы гледачам платформы даступныя яшчэ і серыялы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда31

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула3

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ14

Засоўванне ў сметнікі палітыкаў і акцыя «Рускія ідуць дамоў». Чым вядомы Дзям'ян Ганул, якога сёння забілі ў Адэсе?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць