Грамадства1414

У Гродне будуюць копію Каложскай царквы

«Другая Каложа» — такую неафіцыйную назву будзе насіць новая царква ў гонар князя Аляксандра Неўскага, якую ўзводзяць на Індурскай шашы ў Гродне, у мікрараёне Вішнявец. Новы храм-помнік стане рэплікай першапачатковага віду Каложскай царквы і пакажа, як яна выглядала ў XII ст. адразу пасля пабудовы, паведамляе «Блог Гродна».

Новы храм спраектавалі ў стылістыцы гродзенскай архітэктурнай школы старажытнарускага дойлідства з арыентацыяй на візантыйскую і раманскую архітэктуру. Даўжыня храма складзе 24,84 м, шырыня — 12,1 м, а вышыня да яблыка крыжа дасягне 19,95 м.

Пачалося будаўніцтва ў канцы 2021 года, завяршыць работы плануюць да 2025-га.

Аўтар YouTube-канала «Мой Ровар» паказаў, як будучы храм выглядае на сённяшні дзень.

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква XII стагоддзя — адзін з найстарэйшых дзейных храмаў Беларусі. Храм працягвае жыць, нягледзячы на шматлікія выпрабаванні. Адно з самых сур’ёзных адбылося ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі з-за апоўзня ў раку абрынулася сцяна царквы.

Яе аднавілі, але з дрэва. Праз стагоддзе драўляная сцяна запатрабавала капітальнага рамонту. У канцы 2018 года былі завершаныя маштабныя работы па захаванні святыні.

Каментары14

  • Грышка
    16.03.2023
    Прыгожы будынак, але навошта яго называць у гонар Аляксандра Неўскага, які ня мае ніякага дачыненьня да гісторыі Гародні ды Беларусі? Беларусь мае шмат сваіх сьвятых. Нам не патрэбны напамінкі пра расейскую гісторыю. Нам патрэбны напамінкі пра ўласную родную беларускую хрысьціянскую гісторыю.
  • Мойша
    16.03.2023
    Ну так трэба а то на старую цыбуліну залатую рускую не ляпнеш бо статус аховы помніка максімальны.
  • відьмаявідьма
    16.03.2023
    Калматы Вожык, а што з'явілася раней на нашых землях - праваслаўе ці каталіцызм? 

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Новы беларускі анекдот пра памер2

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі4

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі35

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу2

Ягор Крыд сцвярджае, што яму не дазваляюць выступіць у Мінску8

У Еўрапарламенце запатрабавалі ад ЗША вярнуць Францыі статую Свабоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць