Грамадства33

Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, які змагаўся на баку Украіны. Гэта ўжо 36-я смерць за паўтара года

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Павел Горбач з пазыўным «Борт», паведамляе «Радыё Свабода».

Павел Горбач (справа)

Пра смерць ваяра таксама ў сваіх акаўнтах паведамляюць сябры Горбача ў Instagram. Апошні раз у Telegram ён з'яўляўся на гэтым тыдні. Падрабязнасці гібелі беларуса пакуль невядомыя.

Павел Горбач нарадзіўся 10 студзеня 1992 года. Вядома, што з 2012-га да 2015 года ён служыў на кантракце ў беларускім войску, быў старшыной. У Беларусі Горбача асудзілі за нестатутныя адносіны, ён адбываў пакаранне на «хіміі».

Сам Павел Горбач у інтэрвʼю тэлеканалу «Белсат» казаў, што мае на руках усе дакументы і хацеў бы абскардзіць гэты прысуд.

Вядома, што Павел быў фанатам футбольнага менскага «Дынама». У размовах з карэспандэнтам «Свабоды» добраахвотнік расказваў, што яго, як фаната, яшчэ да 2020 года спрабаваў завербаваць ГУБАЗіК.

Горбач актыўна ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, быў вымушаны выехаць з краіны, каб не трапіць пад крымінальны пераслед. У Польшчы працаваў дальнабойнікам.

Ва Украіну паехаў ад самага пачатку вайны разам з сябрам Змітром «Тэрорам» Апанасовічам. У сакавіку 2022 года «Борт» і «Тэрор» удзельнічалі ў баях у Ірпені Кіеўскай вобласці. Там Апанасовіч атрымаў смяротнае раненне.

У далейшым Павел «Борт» быў камандзірам разведкі ў батальёне «Тэрор». Удзельнічаў у баях на поўдні Украіны, у вызваленні Херсона.

Паводле звестак «Свабоды», за некалькі месяцаў да смерці Павел Горбач пакінуў «Тэрор». Апошнім часам ён ваяваў у іншым падраздзяленні.

Гэта як мінімум 36-ы беларускі добраахвотнік, які загінуў ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Каментары3

  • Свабодны чалавек
    27.10.2023
    Вечная памяць!
  • mikola
    27.10.2023
    Spaczuvaiu...*Teror* akazausja-ne udalym....
  • не таки як ёсць
    27.10.2023
    Героям слава!!

Цяпер чытаюць

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся47

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў4

«Літва — зона камфорту». Як 21-гадовая беларуска бясплатна вучыцца ў тэхнічным універсітэце і працуе ў IT4

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?14

Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя4

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам33

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся47

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць