Літаратура33

«Уявіў, што мне было б цікава паслухаць». Саліст J:Морс заняўся аўдыякнігамі

Лідар гурта J:Moрс Уладзімір Пугач заснаваў выдавецтва аўдыякніг Litaralna. Планы — выдаваць беларускія творы і рабіць іх даступнымі бясплатна. Мы распыталі ва Уладзіміра падрабязнасці.

Фота: скрыншот з youtube.com 

Першыя кнігі ад Litaralna ужо даступныя анлайн бясплатна.

Гэта «Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды» Ігнація Янкоўскага (1854), «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага (1910) і «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча (1921). Агучылі кнігі адпаведна Сяргей Бохан, Алег Гарбуз і Аляксандр Памідораў.

Уладзімір кажа, што каманда праекта адмыслова выбрала не тыя кнігі, якія на слыху: «Уявіў для сябе, што мне было б цікава паслухаць і што яшчэ не было перароблена ў фармат аўдыякніжак. Пачалі мы з кніг 19 — пачатку 20 стагоддзя, гэта тое, на што цяпер радзей звяртаецца ўвага, бо цяпер часцей публікуюць больш знаныя кніжкі — сучасныя і сярэдзіны 20 стагоддзя. Іх мы больш ведаем і нават вывучалі ў школе, а вось кніжкі 19 стагоддзя менш прадстаўленыя ў аўдыяфармаце. Таму мы пачалі менавіта з 19 стагоддзя».

Гэты праект спявак робіць разам з сябрам Аляксеем Ерахаўцом і з Марыяй Мароз, яны прадстаўляюць польскі фонд ŻYCIE. Яны са свайго боку забяспечылі фінансаванне праекта, бо доступ да кніг бясплатны для слухачоў. Ці будзе так далей? Уладзімір не бярэцца планаваць надоўга, але запэўнівае:

камандзе важна, каб моладзь мела як мага прасцейшы доступ да беларускай культуры і літаратуры, таму праект будзе бясплатны так доўга, як атрымаецца. 

Чаму Пугач вырашыў заняцца гэтым? «Чаму не? На жаль, трапіў у абставіны, калі няма магчымасці цалкам займацца працай, якой прысвяціў большую частку жыцця, як гэта было ў Беларусі. Зменшылася і колькасць канцэртаў, і колькасць слухачоў. Вызваліўся час для яшчэ нечага карыснага, і я вырашыў распачаць такі праект з аўдыякніжкамі. [Выбраў такі фармат] у тым ліку таму, што сам з задавальненнем карыстаюся аўдыякніжкамі, даўно іх слухаю», — адказвае музыка.

Цяпер Litaralna рыхтуе агучку яшчэ дзвюх кніг, якія плануе выдаць да Новага года. Адна — знакавы беларускі мастацкі твор, які абяцаюць прадставіць бліжэй да Калядаў, другая — вельмі важны і востры сацыяльна-палітычны твор, дужа вядомы. Ён, кажа Пугач, падрыхтаваны ў фармаце, нечаканым нават для тых, хто прызвычаіўся слухаць аўдыякніжкі.

Уладзімір кажа, што каманда не мае строгіх крытэрыяў ні па жанрах, ні па галасах для агучкі: «Плануем агучваць і мастацкую, і філасофскую літаратуру, і публіцыстыку — тое, што, на наш погляд, было б важна перавесці ў даступны фармат, да якога прызвычаілася моладзь. 

У нас вольны падыход і да таго, хто агучвае кнігі. Сярод гэтых людзей і прафесійныя акцёры, і дыктары, але не толькі яны. Якраз адзін з праектаў, які мы рыхтуем да Новага года, будзе зроблены не вельмі традыцыйным чынам у параўнанні з іншымі аўдыякніжкамі». 

Спявак нагадвае, што твораў беларускай літаратуры вельмі шмат. На яго думку, патрэбныя дзясяткі, а то і сотні такіх выдавецтваў, як Litaralna, каб ператварыць кнігі ў сучасны фармат і зрабіць іх даступнымі для новых пакаленняў. Каманда спадзяецца, што ў іх гэта атрымаецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Калі мы казалі «было б ідэальна працаваць у Еўрасаюзе», то мелі на ўвазе зусім не гэта». Вялікая гутарка з лідарам J:Морс Уладзімірам Пугачам

«Не варта да смерці гуляць у моцнага чалавека». Крысціна Дробыш — пра агучку дзіцячых кніг, працу на ТБ і антыдэпрэсанты

Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё

Каментары3

  • Супер
    22.11.2023
    Крута! Дзякуй! Будзем слухаць!
  • Woodoo Cult
    23.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    25.11.2023
    Супер, няхай яго Фiнберг слухае! 

Цяпер чытаюць

Нам трэба лідар-атаман? Гісторык Цімох Акудовіч — пра стратэгію выжывання беларусаў і што рабіць з Расіяй11

Нам трэба лідар-атаман? Гісторык Цімох Акудовіч — пра стратэгію выжывання беларусаў і што рабіць з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду2

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула3

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ14

Засоўванне ў сметнікі палітыкаў і акцыя «Рускія ідуць дамоў». Чым вядомы Дзям'ян Ганул, якога сёння забілі ў Адэсе?12

На дарогі Беларусі выйшлі натоўпы шэрых жабаў. Што робіцца?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нам трэба лідар-атаман? Гісторык Цімох Акудовіч — пра стратэгію выжывання беларусаў і што рабіць з Расіяй11

Нам трэба лідар-атаман? Гісторык Цімох Акудовіч — пра стратэгію выжывання беларусаў і што рабіць з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць