Грамадства22

Работніка БМЗ, якога абяцалі адпусціць пасля затрымання, пачынаюць судзіць па крымінальным артыкуле

Дзмітрыя Шчэрбіна, які працаваў на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне і быў жорстка затрыманы сілавікамі, 16 лютага пачнуць судзіць па артыкуле 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці». Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да пяці гадоў пазбаўлення волі, заўважыў «Флашток».

Дзмітрый Шчэрбін

Дзмітрыя схапілі ў кастрычніку 2023 года, апублікаваўшы відэадопыт з яго ўдзелам. Ананімны тэлеграм-канал, які кантралюе КДБ, абвінаваціў яго ва ўдзеле ў завадскіх пратэстах у 2020 годзе. Пры гэтым паведамлялася, што Зміцера не будуць працягваць пераследваць:

«Пасля адкрытай гутаркі з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і дакладнай ацэнкі сваіх дзеянняў ён можа спакойна жыць і працаваць. Так што міліцыя выкарыстоўвае не толькі сілавыя метады, але і размовы па душах. Палку ніхто не перагінае».

Але пасля затрымання Зміцер амаль месяц так і не выходзіў у сацсеткі. Верагодна, яго адпраўлялі «на суткі». А зараз стала ясна, што распачалі яшчэ і крымінальную справу за каментары ў інтэрнэце — увесь гэты час мужчына знаходзіцца ў зняволенні. 

Па інфармацыі рэсурса Dissidentby, мужчыне 29 гадоў, у яго трое дзяцей. Працэс над ім будзе весці суддзя Вадзім Бабыроў.

@nashaniva Айцішніцу, якая вярнулася ў Беларусь, затрымалі, і хочуць даць 10 гадоў калоніі #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #программистка #айти #брест #епам #нашаніва ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары2

  • Кішак
    14.02.2024
    А бывае такое што менты ня хлусяць?
  • Пытанне
    14.02.2024
    Ананімны тэлеграм-канал, які кантралюе КДБ...
    А што ж аўтар кдбшнага канала баіцца назваць сваё прозвішча?
    Не ўпэўнены, што ўлада Лукашэнкі будзе трымацца вечна? Баіцца, што пасля змены ўлады будзе пакараны за сваю службу на карную структуру лукашызму?

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць