Спорт11

«Рэал» патраціць на Кіліяна Мбапэ паўмільярда еўра. У клуба ёсць на гэта грошы

Форвард прыняў канчатковае рашэнне пакінуць «ПСЖ» пасля заканчэння сезона і паведаміў мадрыдскаму клубу пра жаданне далучыцца да яго.

Фота: Christophe Ena / AP

Траты «Рэала» на Мбапэ складуць прыкладна 500 мільёнаў еўра. У гэтую суму ўваходзяць падпісны бонус для гульца і яго заробак за пяцігадовы перыяд, паведамляе sports.ru са спасылкай на іспанскія СМІ.

Адзначаецца, што ў «Мадрыда» ёсць магчымасць пакрыць такія выдаткі. Каб прафінансаваць угоду, клуб можа выкарыстоўваць 128 мільёнаў еўра з уласных сродкаў і крэдыты на суму 265 млн еўра.

Акрамя таго, «Рэал» ужо значна разгрузіў сваю зарплатную ведамасць — за мінулы год яна скарацілася на 78,4 млн еўра.

Таксама чакаецца, што даходы каралеўскага клуба ад стадыёна «Сант'яга Бернабеу» вырастуць да 317 млн еўра пасля завяршэння будаўнічых работ. Цяпер яны складаюць 150 млн еўра.

Кіліян Мбапэ выступае за ПСЖ з 2018 года, куды ён перайшоў з «Манака».

Каментары1

  • Хозер
    17.02.2024
    По-белорусски правильно клюп, а не клуб. Трэба навучацца роднае мовы!

Цяпер чытаюць

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся61

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

З’явілася ВІДЭА моманту аварыі, у якой пацярпелі шэсць машын

«Як у Лондане ці Мадрыдзе». У Брэсце будуюць незвычайны жылы комплекс з цаной метра ад 4300 рублёў3

Зяленскі плануе ўвечары пагаварыць з Трампам4

Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў4

«Літва — зона камфорту». Як 21-гадовая беларуска бясплатна вучыцца ў тэхнічным універсітэце і працуе ў IT4

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?15

Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя4

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся61

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць