Здарэнні55

У брэсцкім парку ўпаў масленічны слуп у той момант, калі па ім караскалася дзіця

Учора, 10 сакавіка, у афіцыйным тэлеграм-канале Брэсцкага гарвыканкама «Любімы Брэст» з'явілася навіна пра падзенне дзевяціметровага масленічнага слупа, які, нібыта, «не вытрымаў нагрузкі» і ўпаў. У выніку здарэння, паводле афіцыйнай інфармацыі, нібыта ніхто не пацярпеў. Выданне Bgmedia паглядзела, як на гэты выпадак рэагуюць жыхары горада. 

Скрыншот відэа з дзяўчынкай і паваленым слупом у Брэсце на масленічных гуляннях 10 сакавіка 2024 года. Фота: Instagram

Да паста было прымацаванае відэа, на якім дарослы мужчына ў ніжняй бялізне «патрыятычных» колераў залазіць на слуп, забірае падарунак і без здарэнняў спускаецца ўніз пад ухвальныя крыкі натоўпу.

Скрыншот відэа з тэлеграм-канала «Любімы Брэст»

А вось ролік з гэтым самым слупом, зняты ўжо пасля таго, як бервяно ўпала, распаўсюдзіўся ў многіх сацыяльных сетках. На відэа бачна, як вядоўца супакойвае дзяўчынку ў экіпіроўцы, якая, відавочна, спрабавала залезці на слуп. Спінай да яе стаіць супрацоўнік МНС, абапёршыся на паваленае дрэва.

Якіх-небудзь падрабязнасцяў гэтага здарэння не знайшлося ні на афіцыйным сайце Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, ні ў сацыяльных сетках. Затое ў тэлеграм-канале «Любімы Брэст» адзначылі, што штогод перад правядзеннем Масленіцы «канструкцыя праходзіць выпрабаванні на трываласць і ўстойлівасць».

Да наступных выхадных абяцаюць паставіць новы слуп.

Месца падзення слупа ў першы дзень масленічных гулянняў у Брэсце. 10 сакавіка 2024 года. Фота: Тэлеграм-канал «Любімы Брэст»

Журналіст BGmedia пачытаў, што пішуць з нагоды нядзельнага інцыдэнту ў сацыяльных сетках і не знайшоў супадзенняў з афіцыйнай версіяй уладаў адносна «вялікага наплыву ахвотных дастаць прыз». У той жа час многія карыстальнікі сышліся ў меркаванні, што слуп далёка не першай свежасці, маўляў, яму ўжо не менш за 30, а то і каля 40 гадоў. Ды і па драўніне відаць, што слуп быў гнілы.

Дакладных звестак пра ўзрост гэтага слупа знайсці пакуль не ўдалося. Аднак многія каментатары выказвалі сваю занепакоенасць з нагоды стану дзіцяці і абураліся тым, што адбылося, адзначаючы, што няшчасце не адбылося толькі цудам.

Каментары5

  • барадзед
    11.03.2024
    Беларусь - край бяроз і сосен, хопіць на ўсіх і без слупа
  • Ганьба
    11.03.2024
    Гайдукевіч заўжды гатовы падставіць свежы слуп .
  • Axel Justas
    11.03.2024
    Ужо пісаў - у гэтай вусатай сістэме ЎСЁ гнілое.

Цяпер чытаюць

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся47

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў4

«Літва — зона камфорту». Як 21-гадовая беларуска бясплатна вучыцца ў тэхнічным універсітэце і працуе ў IT4

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?14

Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя4

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам33

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся47

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць