ФСБ заявіла пра затрыманне «ўкраінскага агента», які запускаў беспілотнікі каля вайсковых аб'ектаў
Заведзена крымінальная справа аб дзяржздрадзе.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Украіны
Супрацоўнікі ФСБ затрымалі жыхара Масквы, які нібыта па заданні ўкраінскіх спецслужбаў збіраў і запускаў беспілотнікі каля аб'ектаў Мінабароны РФ для ўздзеяння на сістэмы СПА, піша Бі-бі-сі.
З відэароліка, прадстаўленага Цэнтрам грамадскіх сувязяў ФСБ, вынікае, што затрыманы працаваў на «Легіён «Свабода Расіі».
Ролік заканчваецца дастаўкай мужчыны ў Лефортаўскі суд. Імя затрыманага не называецца.
Заведзена крымінальная справа аб дзяржздрадзе.
Каментары