Здароўе1010

У Беларусі збіраюцца забараніць вэйпы. Ужо рыхтуюць законапраект

Пытанне аб забароне вэйпаў разгледзелі ў Савеце Рэспублікі, і зараз плануюць распрацаваць адпаведны законапраект, паведамілі ў эфіры СТВ.

 Фота: pixabay.com

Паводле слоў члена Савета Рэспублікі і галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктара Кандратовіча, задачу ўжо паставіла Наталля Качанава. 

«На апошняй сесіі Савета Рэспублікі гэтае пытанне разглядалася. Пастаўлена задача старшынёй Савета Рэспублікі аб тым, каб прапрацаваць гэта пытанне і вынесці законапраект аб забароне вэйпаў у нашай краіне», — сказаў ён. 

Паводле яго слоў, апроч сардэчна-сасудзістых захворванняў, якія могуць выклікацца ў тым ліку выкарыстаннем вэйпа, ёсць анкалагічныя захворванні. Таму што ёсць вэйпы, хоць з нікатынам, хоць без нікатыну, у любым выпадку змяшчаюць шмат фармальдэгідаў, якія выклікаюць у тым ліку анкалагічныя захворванні. 

«Пухліны галавы, шыі, паражніны рота, глоткі ў мужчын стаяць на пятым месцы. Асноўныя курцы — гэта мужчыны. Я хачу сказаць, што хворыя пухлінай паражніны рота і глоткі — на працягу года памірае 30% з хворых», — дадаў спецыяліст.

Каментары10

  • Гарамбуш
    11.07.2024
    А шо такое? Контрабанду на запад перекрыли, так у кошельков лукашенко стало меньше прибыли, теперь заставят беларусов компенсировать недостающую прибыль?
  • аў
    11.07.2024
    ну канешне, а ад вашага табак-інвесту з табакеркамі ніхто не памірае. хочаце проста манаполію
  • CV
    11.07.2024
    Ну вядома, бо самі сядзяць на тытуні і алкаголі, куды больш небяспечных, а чужых задавальненняў не шкада. Ну і беларускія тытунёвыя фабрыкі губляць кліентаў, бо звышскладаную тэхналогію вырабу вэйпаў не могуць асвоіць гэтак жа добра, як кантрабанду цыгарэтак у Літву.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»12

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё скончана». Украінскія вайскоўцы расказалі пра адступленне з Курскай вобласці8

На адным з самалётаў «Белавія» адключылася сістэма папярэджання сутыкненняў у паветры

Японца Наканісі Масатосі асудзілі ў Беларусі да 7 год калоніі 3

ЗША прыпыняе фінансаванне «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» з 1 красавіка?8

У Мінску заўважылі BMW з прыгожым нумарам і «восьмым» рэгіёнам ФОТАФАКТ3

Непаўналетняя дзяўчына здзейсніла самагубства на ўпісцы ў Брэсцкай вобласці

Дачка прэс-сакратара Пуціна выйшла замуж і змяніла прозвішча12

«Гэта добры знак салідарнасці». Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў за тое, што людзі маліліся за яго здароўе

Літоўскія эліты лічаць галоўным выклікам для краіны пагрозы з боку Беларусі і Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»12

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць