Свет66

Усе кіраўнікі, супраць якіх выступалі пратэстоўцы падчас Арабскай вясны 2011 года, сышлі ў мінулае. Асад стаў апошнім

Муамар Кадафі ў Лівіі, Бэн Алі ў Тунісе, Алі Абдула Салех у Емене, Хосні Мубарак у Егіпце, а цяпер і Башар Асад ў Сірыі. Башар Асад быў апошнім дыктатарам Арабскай вясны. Піша дыпламатычны карэспандэнт ВВС Фрэнк Гарднер. 

Раніцай 8 снежня стала вядома, што рэжым Асада страціў кантроль над краінай. Фота: Ammar Ghali / Anadolu / Getty Images

Усе блізкаўсходнія кіраўнікі, якіх пратэстоўцы Арабскай вясны ў 2011 годзе называлі «дыктатарамі», цяпер сышлі ў мінулае і ўвайшлі ў падручнікі гісторыі разам з іракскім Садамам Хусэйнам — ахвярай не Арабскай вясны, а ўварвання ЗША. 

З усіх, супраць каго выступалі пратэстоўцы, ацалеў толькі кароль Бахрэйна Хамад, збольшага таму, што ён узначальвае арабскую манархію, а не «рэвалюцыйную рэспубліку», як астатнія. 

А таксама таму, што ён пайшоў на саступкі і пагадзіўся на некаторыя рэформы, прапанаваныя міжнароднымі юрыстамі. «Я мог бы пайсці па шляху Сірыі, — сказаў ён мне тады, у 2011 годзе, — але замест гэтага я прыслухаўся да іх патрабаванняў». 

Але зрабіў ён гэта толькі збольшага. Бахрэйн усё яшчэ далёкі ад ідэальнай дэмакратыі, аднак гэта нашмат больш шчаслівае месца, чым Сірыя Башара Асада. 

Групоўка, якая называе сябе «Ісламскай дзяржавай», можа быць, і не сыходзіла з газетных загалоўкаў падчас свайго пяцігадовага «царства тэрору».

Але, безумоўна, найбольшую колькасць ахвяр сярод сірыйцаў прынеслі дзеянні самога рэжыму. 

За добра пашытымі касцюмамі Башара Асада, афішамі і членамі сірыйскага «парламента», якія пляскаюць у ладкі, цягнецца крывавы след, які ўвабраўся ў сцены падземных турмаў.

Каментары6

  • Алек
    08.12.2024
    Ну что, лука, скоро и тебе «Надо!»
  • Упс
    08.12.2024
    Але ўзброеныя канфлікты засталіся.
  • Тутэйшы
    08.12.2024
    Калі мы будзем святкаваць "Беларускую вясну", калі мы вызвалім нашых вязней, калі самалёт лукі з сямействам не даляціць да сярэдзіны Дняпра

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць