Меркаванні7272

Нашто Еўрасаюзу знішчаць Беларусь і калі Лукашэнку стане выгадна змяніцца. Мікола Бугай адказвае Пазняку

Каб адрозніць праўду ад памылкі, піша Мікола Бугай, часам дастаткова прагнаць сцвярджэнне праз самае простае праверачнае пытанне: для чаго? Што гэта дасць?

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 26 снежня 2024 года. Photo by Contributor Getty Images

«Еўрасаюз, асабліва Нямеччына, праводзяць паслядоўную палітыку па знішчэнні Беларусі. Шляхам эканамічных санкцый, адмаўлення ўсялякіх кантактаў з дыктатарам», — сказаў Зянон Пазняк.

А нашто Еўрасаюзу — і «асабліва Нямеччыне»— знішчаць Беларусь? Знішчыць — каб што?

Што выйграў бы 450-мільённы Еўрасаюз ад знікнення 9-мільённай Беларусі? Што выйгралі б ад «знішчэння Беларусі» Польшча і Літва, якія сёння маюць вырашальны голас у ЕС па беларускім пытанні? Для чаго Еўрасаюзу і яго краінам, якія вытрацілі 145 мільярдаў даляраў на ратаванне Украіны, адначасова знішчаць Беларусь, якая ёсць паўночным флангам той самай Украіны, якая ёсць такой самай краінай паміж імперыялістычнай Расіяй і ЕС?

Прымусіла мяне задумацца і яшчэ адно прачытанае на выхадных меркаванне.

«Пры Лукашэнку я не бачу шанцаў на прымірэнне, на поўнае пераварочванне, на змену парадку дня і гэтак далей, — сказаў Арцём Шрайбман.

— Я думаю, Лукашэнка зрабіў высновы з 2020 года. І таму я не падзяляю аптымізму многіх людзей, якія думаюць, што можна яго нейкімі закалыхваннямі, дыялогамі, перамовамі ўцягнуць назад ва ўмоўны 2019-ты».

Не пагаджаюся з гэтай думкай.

Лукашэнка розным ужо бываў і розным яшчэ можа стаць — калі здароўе не падвядзе.

Прычына сітуацыі — у Маскве. Лукашэнка — толькі функцыя. І ўсё тое, што робіцца ў Беларусі, робіцца таму, што Лукашэнка акурат чалавек з жалезным разуменнем логікі.

Ён разумее, што ён, па ўласнай дурасці, але ў пятлі, і Масква без вагання зробіць з ім тое самае, што з Прыгожыным зрабіла, як толькі ў Крамлі пастановяць, што ён недастаткова русіфікуе беларусаў ці празмерна збліжаецца, гандлюе, кантактуе з Еўропай.

Помню паказальную сітуацыю, калі на піку таго, што некаторыя лічаць «лібералізацыяй», Анджэй Дуда быў гатовы прыехаць на Еўрапейскія гульні ў Мінск. Вось быў бы баланс: Пуцін праваруч, Дуда леваруч. Мінск адмовіўся, не захацеў. Таму што ён не хацеў балансу нават тады.

Калі памянялася б сітуацыя ў Маскве (ці іх разуменне сваіх інтарэсаў, ці прынамсі іх манера паводзін), то Лукашэнку магло б стаць выгадна змяніцца. Пакуль жа Масква такая, якая ёсць, Лукашэнку змяняцца нявыгадна.

Прыкра, дэматывуюча, нават паралізуюча ўсведамляць, наколькі мала цяпер ад нас, беларусаў, залежыць, наколькі мы сталі закладнікамі геапалітыкі і памылак Лукашэнкі. Але гэта рэальнасць, з якой трэба жыць. Каб не перажываць пасля фрустрацыі за фрустрацыяй.

Так, скажаце вы, не ў Крамлі рашаюць, што дзяўчат на Акрэсціна трымаць на голым бетоне без матрацаў. Але і не ў Брусэлі. То лукашэнкаўцы «так гэта бачаць», гэтак яны інтэрпрэтуюць сігналы, якія атрымліваюць з Масквы — гэткая ўжо іх мараль, гэткія яны людзі.

Пуцінская Масква — там корань беларускіх праблем.

Пазняк у сваім засляпленні нават не задумваецца, што вяшчае свае рэвеляцыі на радыё, якое фінансуецца з бюджэту краіны Еўрасаюза, які, у сваю чаргу, напаўняецца ў тым ліку і з датацый ЕС. Еўрасаюз тым часам адрывае ад сваіх людзей, ад сваіх патрэб — а людзям у Еўропе таксама хочацца і новых бальніц, і меншых падаткаў — для Украіны, бо ЕС то акурат, большасць краін ЕС, разумеюць, што корань — у Маскве.

Пазняк напэўна думае, што вядзе складаную гульню «во спасеніе», але ў рэальнасці для рэжыму ён несвядома стаў зручным памагатым. Прычым танна каштавала гэта «Лубянцы» (ягонае слова). Такі бясслаўны дрэйф такога славалюбнага чалавека.

Каментары72

  • Адваротны бок
    19.01.2025
    Зянон свядома ці падсвядома павялічвае колькасць лайкаў, каментаў і рэпостаў на нашай ніве. І тым самым дапамагае ёй існаваць.
  • Так
    19.01.2025
    Праўда, як не мярзотна гэта ўсьвядомліваць, але так, Лукашэнка й Пазьняк, гэтыя два адлюстраваньня адзін аднаго, пад канец жыцьця сталі зьлівацца ў адно
  • Лявон
    19.01.2025
    Аксціцеся, пане Бугай! Які народ вам родны, ці мо еўрапейцы? (Зянон сказаў штосці праз датацыйнае медыя! Іш які!)

    5 гадоў душаць Беларусь санкцыямі! Вынікі? 200 памілаваных? Трасецца рэжым? Хто больш пацярпеў, Лукашэнка?

    Ну ўключыце розум! Калі Лукашэнка валодае ўладай то якімі б дакладнымі і кропкавымі не былі санкцыі ён знойдзе шлях як перакласці наступствы гэтых санкцый на звычайных людзей. Ну прыкладаў жа па ўсім свеце хоць адбаўляй.

    Амаль цалкам цяпер Беларусь эканамічна залежыць ад Расеі, ад слова татальна! Ну малайцы, ну дык далі рэжыму па зубам, кінулі краіну яшчэ глыбей у пашчу Расеі! Чые рукі непасрэдна кінулі краіну туды? Хіба Лукашэнкі?

    Задаяцеся пытаннем "Што выйграў бы 450-мільённы Еўрасаюз ад знікнення 9-мільённай Беларусі?" - дык а нашто робіць усё каб яна сапраўды знікла?

    Эўропа канешне мае права весці сваю палітыку і ўводзіць санкцыі як заўгодна, але не трэба гэта прыкрываць нейкай барацьбой з рэжымам. Німа тут ніякай барацьбы. Кінулі звычайных беларусаў адзін на адзін з людажэрам, глядзяць як ён іх жрэ, і яшчэ фанабэрацца.

    Божа мой мілы, калі скончыцца гэтая пандэмія палітычнага глупства!

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць