Грамадства

Літва спыніла транзіт беларускага алею, вырабленага з украінскага рапсу

Праз Літву чыгуначным шляхам перавозіліся тысячы тон рапсавага алею беларускай кампаніі «Аграпрадукт», паведаміў партал 15min, які правёў расследаванне сумесна з Беларускім расследавальніцкім цэнтрам і камандай праграмістаў з Украіны «KiBorg».

Пасля таго, як журналісты пачалі высвятляць паходжанне сыравіны для прадукцыі «Аграпрадукт», кампанія «LTG Cargo», што ўваходзіць у групу LTG (Літоўская чыгунка), абвясціла пра ўнутранае расследаванне і прыпыніла перавозкі.

На мінулым тыдні на станцыі Кяна былі затрыманыя восем вагонаў з рапсавым алеем, якія накіроўваліся ў порт Клайпеды.

Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ), літоўскі партал 15min і ўкраінскія актывістамі «KiBorg» высветлілі, што «Аграпрадукт» з’яўляецца адным з беларускіх заводаў, куды з 2023 года пастаўляўся рапс з акупаваных тэрыторый Украіны, галоўным чынам з Херсонскай вобласці.

Беларускі алей транзітам праз Літву адпраўляўся ў Нарвегію, Ізраіль, Кітай, ААЭ і В’етнам.

Пры гэтым кампанія «Аграпрадукт» пакуль не ўключаная ні ў адзін міжнародны санкцыйны спіс, таму літоўскія ўлады раней не звярталі на яе ўвагі. Паводле звестак «LTG Cargo», у 2024 годзе транзітам праз Літву ўжо прайшло амаль 50 тысяч тон алею «Аграпрадукт». Аднак згодна з уцечкай даных «Беларускай чыгункi», гэты аб’ём аказаўся значна большым.

У мінулым годзе транспарціроўкай гэтых грузаў у Літве займаліся тры кампаніі: «Gen Cargo», «Baltijos Pervežimai» і «Baltic Cargo Agent». Кампаніі заявілі, што не ведалі пра паходжанне сыравіны з акупаваных тэрыторый. Акрамя таго, «Аграпрадукт» не знаходзіцца ў санкцыйных спісах, а грузы праходзілі ўсе неабходныя мытныя праверкі і фільтры LTG.

Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы патлумачыла, што ЕС не забараняў імпарт харчовых прадуктаў, а ў дачыненні да рапсавага алею не ўводзіліся падвышаныя пошліны. Адзіны магчымы спосаб абмежаваць увоз расійскай і беларускай прадукцыі — стварыць умовы, пры якіх яна стане неканкурэнтаздольнай, але такія рашэнні павінны прымацца на ўзроўні Еўрасаюза.

У чэрвені 2024 года, калі Літва ўвяла дадатковыя забароны на імпарт сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі, рапсавы алей быў ўключаны ў гэты спіс. Аднак забарона не распаўсюджвалася на транзітныя грузы.

Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра (БРЦ) Станіслаў Івашкевіч у каментары для LRT.lt адзначыў аператыўнасць рэакцыі Літвы на расследаванне журналістаў.

«Мы прызвычаіліся да таго, што Літва даволі аператыўна рэагуе на журналісцкія расследаванні ў пытаннях абыходу санкцый, але я б сказаў, што гэта адзін з самых хуткіх эфектаў, які быў. Мы чакалі рэакцыі, але нас здзівіла хуткасць», — кажа С. Івашкевіч.

Расследавальнікі высветлілі, што ўкраінскае збожжа з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны вывозіцца ў Беларусь, у тым ліку пад ціскам на ўкраінскіх фермераў.

«Уладальнікі як мінімум адной фермерскай гаспадаркі, якіх мы знайшлі, былі рэпрэсаваныя акупацыйнымі расійскімі ўладамі. Сам уладальнік і яго сын былі ў турме, пасля іх выпусцілі, і пасля гэтага іх гаспадарка была зарэгістраваная ў расійскім рэестры. Хоць у самым пачатку расійскага ўварвання бацька быў актывістам, удзельнічаў у розных акцыях грамадзянскай салідарнасці ўкраінцаў супраць расійскага ўварвання і бясплатна раздаваў малако ўкраінскім вайскоўцам», — адзначае кіраўнік БРЦ.

Акрамя таго, расійскія акупацыйныя ўлады закупаюць рапс «як мінімум на 30 % ніжэй за рынкавы кошт», што таксама можа сведчыць пра ціск на ўкраінскіх фермераў.

С. Івашкевіч указвае і на тое, што алей з Беларусі паступае на сусветны рынак і праз Латвію, але Літва застаецца асноўным маршрутам.

«У Літве прадстаўнікі некаторых фірмаў, з якімі мы размаўлялі пад выглядам зацікаўленых пакупнікоў, расказвалі, што Літва, напрыклад, ужо забараніла імпарт рапсу з Беларусі, але транзіт заставаўся дазволеным. Яны таксама казалі, што ёсць схемы для таго, каб імпартаваць рапс у Літву, але тады яго трэба, па іх словах, завозіць праз Латвію або Польшчу», — працягвае журналіст-расследавальнік.

Адзін з гульцоў у схеме перавозкі прадукцыі беларускага рапсавага алею ў Літве — кампанія «Gen Cargo», якая не першы год вядзе бізнэс з Беларуссю.

«Гэтая кампанія мае вялікія сувязі з Беларуссю, [раней] займалася, як мінімум, экспартам сельскагаспадарчай беларускай тэхнікі ў Афрыку», — кажа С. Івашкевіч.

Паводле яго слоў, у кампаніі ёсць і літоўскі, і беларускі капітал, але падчас перавозак праз Літву, верагодна, гэта замоўчвалася.

«І яны карыстаюцца паслугамі афіцыйнага перавозчыка літоўскіх чыгунак «LTG Cargo», але ў «LTG Cargo» нам сказалі, што не маюць прамых сувязяў з беларускімі суб’ектамі. То бок, відаць, яны проста прадстаўляюць паслугі гэтай кампаніі «Gen Cargo»», — падсумоўвае кіраўнік БРЦ.

Каментары

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Што чакае Полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда7

Трое сябрукоў у крамах пры АЗС шукалі тавары, якія прадаюцца з парушэннямі, а пасля вымагалі грошы ў прадаўцоў2

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы11

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць