У расійскай Карэліі ўдовам вайскоўцаў на 8 сакавіка падарылі кручкі для жаночых сумачак
9 сакавіка дзіцячы амбудсмен Карэліі Генадзь Сараеў урачыста ўручыў удовам удзельнікаў захопніцкай вайны супраць Украіны шчодры падарунак — кручкі для жаночых сумачак з гербам рэспублікі, пішуць «Осторожно, новости!»

«Я б хацеў уручыць кожнай з вас вось такі, я яго называю шматфункцыянальны медаль упаўнаважанага. У чым яго шматфункцыянальнасць? Вось, з аднаго боку, ён такі прыгожы металічны з гербам, а з другога — гумовы, каб яго можна было выкарыстоўваць як кручок для жаночай сумачкі. Калі прыходзіш куды-небудзь, жаночую сумачку можна было схаваць. Галоўнае, выходзячы, не забыцца жаночую сумачку пад сталом, а потым знайсці гэты медаль у сваёй сумачцы», — сказаў чыноўнік.

Амбудсмен пасля адзначыў, што ўдовам кручкі спадабаліся, «таму што жанчыне прыемна атрымаць такі падарунак для прызнання».
Каментары
Такое ўражанне ад фатаграфіі, што для некаторых з прысутных вайна і смерць - гэта быў шанц на лепшую долю.