Пракуратура Харватыі накіравала ў акруговы суд горада Рыека крымінальную справу грамадзян Беларусі 1999, 1989 і 1994 гадоў нараджэння, якіх абвінавачваюць у перавозцы не менш за 20 нелегальных мігрантаў, піша «Позірк» на падставе паведамлення прэс-службы ведамства.

Фота ілюстрацыйнае
Адзначаецца, што беларусам інкрымінуюць дзеянні ў складзе аб'яднанай групы ў кастрычніку і лістападзе 2024 года на тэрыторыі трох рэгіёнаў Харватыі. За перавозку мігрантаў яны атрымлівалі матэрыяльнае ўзнагароджанне — па 200 еўра за адну паездку.
Паводле матэрыялаў справы, нелегалаў абвінавачаныя дастаўлялі да мяжы са Славеніяй і Італіяй. Паведамляецца, што мужчыны пражывалі ў Заграбе без рэгістрацыі.
Каментары