Грамадства33

«Самым складаным быў аўторак, калі ліў моцны дождж»: ксёндз Уладзіслаў Завальнюк дабраўся на монаколе з Мінска ў Будслаў ФОТА

Пробашч Чырвонага касцёла, 70-гадовы ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк здзяйсняе 4-дзённую 132-кіламетровую адзіночную пілігрымку з Мінска ў Будслаў. Там сёння, 2 ліпеня, адзначаюць свята Будслаўскай іконы Божай Маці. Праз пандэмію пілігрымкі вялікімі групамі адмененыя. Таму ксёндз Уладзіслаў вырашыў адправіцца туды самастойна. У якасці транспартнага сродку абраў монакола, яздзе на якім навучыўся не так даўно, пішуць Мінск-навіны.

Перад ад'ездам 29 чэрвеня ў Чырвоным касцёле прайшла імша. Праводзіць ксяндза прыехалі каля 30 чалавек з монаколамі. За гарадской рысай святар перасоўваецца на монаколе ў адзіночку, але яго суправаджае легкавы аўтамабіль.

Загадчыца гаспадаркай Чырвонага касцёла Алена Кабяк распавяла «Мінск-навінам»:

— Зрабілі прыпынак у Даўгінаве, пробашч адпачывае, - распавяла яна. — Сёння (1 ліпеня) прайшлі 22 км. У першы дзень, як выправіліся з Мінска, праехалі ад МКАД адрэзак на 31 км. Надвор'е было нядрэннае, свяціла сонца. Цяжкім выдаўся аўторак, 30 чэрвеня, калі раніцай ліў моцны дождж.

Уяўляеце, у нашай машыне залівае лабавое шкло вадой, а ксёндз Уладзіслаў едзе на монаколе.

Яго жоўты плашч хоць лічыцца непрамакальным, але ўсё ж… а тут яшчэ разгуляўся моцны вецер, ды так, што стараўся сарваць нас з дарогі. Але потым надвор'е палепшылася.

Па словах А. Кабяк, пробашч рухаецца з хуткасцю прыкладна 25 км/г, праз 5-7 км робіць прыпынак, адпачывае 15-20 хвілін і едзе далей.

У шляху праводзіць імшу і абрад адарацыі.

Ехаць на монаколе на вялікую дыстанцыю няпроста: моцна стамляюцца спіна (трэба пастаянна трымаць раўнавагу) і ногі (яны ж знаходзяцца без руху ў адным становішчы). І ўсё гэта даводзіцца трываць чалавеку ва ўзросце.

Да таго ж паломнік выконвае пост, на працягу дзевяці дзён нічога не есць, а п'е толькі ваду. Дарэчы, аб вадзе. У якім бы населеным пункце ён ні спыніўся, каб выпіць вады, усюды яго гасцінна сустракаюць мясцовыя жыхары.

— Выходзяць, вітаюць, просяць благаславіць, — працягвае А. Кабяк. — Многія кіроўцы, абганяючы, прытарможваюць, фатаграфуюць нас. Пробашч пры гэтым знаходзіць магчымасць іх благаславіць.

Раніцай 2 ліпеня ксёндз Уладзіслаў працягнуў свой маршрут. Заключны адрэзак шляху складзе прыкладна 23 км. У Будслаў ён планаваў прыбыць каля 11:00.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула4

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць