На сцэне Купалаўскага тэатра, апроч «Паўлінкі», у сакавіку будуць паказваць яшчэ адзін спектакль
На сайце Купалаўскага тэатра з'явілася афіша на сакавік.
У планах два спектаклі: «Паўлінка» (3, 6, 7, 14, 19, 21, 25, 27, 31 сакавіка), а таксама «Вечар» Аляксея Дударава (19, 23, 30 сакавіка).
Нагадаем, што ў пятніцу будынак тэатра наведаў Аляксандр Лукашэнка, які паабяцаў падтрымку пазасталай трупе. Большасць акцёраў звольніліся ў жніўні пасля таго, як звольнілі дырэктара тэатра Паўла Латушку. Пакуль на сайце ў спісе ўдзельнікаў трупы 10 чалавек. Паведамлялася, што яны будуць дапоўненыя студэнтамі Універсітэта культуры і Акадэміі мастацтваў.
Паўлінку сыграе студэнтка 2-га курса Універсітэта культуры Настасся Варанкова, Сцяпана Крыніцкага — Васіль Сушыцкі, Пранцыся Пустарэвіча — Генадзь Аўсяннікаў, Якіма Сароку — Ілля Крук, а Вольга Няфёдава — Альжбету.
Паведамляецца, што вядучая спектакля — Марыя Захарэвіч.
Квіткі каштуюць ад 5 (бельэтаж з абмежаваным аглядам сцэны) да 25 рублёў (партэр).
Каментары