Грамадства

У Дзяржынску прайшлі шматлікія палітычныя затрыманні

Адразу некалькі чытачоў з Дзяржынска паведамілі, што ноччу ў сваёй кватэры быў затрыманы стваральнік некалькіх лакальных Telegram-чатаў (адзін з іх да гэтага моманту ўжо быў выдалены). Акрамя таго, ператрусы і агляды прайшлі ў іншых актывістаў раёна, піша Tut.by.

Сёння ў Tut.by звярнуўся мясцовы жыхар, які сам калісьці быў адміністратарам аднаго з супольнасцяў жыхароў Дзяржынска ў Telegram. Ён распавёў, што «за ноч зніклі Telegram-чаты «Стройка Дзяржынск» (аб'явы будаўнічай тэматыкі), «Дзе ДАІ. Дзяржынск і раён» і «Сітуацыя на дарогах (Мачулішчы — Гатава)».

«У першых двух дакладна адмінам была дзяўчына Аксана. Яна была затрыманая ўначы работнікамі Дзяржынскага РАУС», — дадаў мужчына.

Замест групы, прысвечанай перасоўванням ДАІ ў Дзяржынску, у Telegram стварылі новую суполку.

Аказалася, што гэтай ноччу была затрыманая не толькі Аксана, але і яе муж Уладзімір, які калісьці стварыў чаты «Дзяржынск City» і ўжо згаданы «ДАІ.Дзяржынск», але ўжо «адышоў ад спраў». Калі дакладней, то адміністратар цяперашняга чата «Дзяржынск city» знаходзіцца за межамі Беларусі — Уладзімір адміністраваў ранейшы чат на больш чым тры тысячы чалавек, які быў выдалены яшчэ ў пачатку кастрычніка 2020 года.

Затрыманне Уладзіміра пацвердзілі яго сястра і яшчэ адзін адміністратар лакальнага чата Дзяржынска. Па іх словах, ноччу сілавікі прыйшлі ў кватэру мужа і жонкі, «ледзь не выламалі дзверы«,» напалохалі дзяцей, канфіскавалі ўсю тэхніку» і забралі Уладзіміра (Аксана цяпер ужо дома).

Паводле непацверджаных звестак, Уладзіміра абвінавачваюць у падпале адміністрацыйнага будынка ў Фаніпалі, але, як сказалі ў сям'і, «ён у Фаніпалі быў апошні раз гадоў пяць таму». Цяпер мужчына пад вартай.

Яшчэ адзін мясцовы жыхар, актывіст, які папрасіў не паказваць яго імя, распавёў, што ўвечары 11 сакавіка ў раёне 16.00 пачаліся ператрусы і агляды ў многіх актывістаў Дзяржынскага раёна.

— Агулам затрыманыя дзевяць чалавек. Некаторыя былі з пацверджаным дыягназам «кавід» і тэмпературай, - сцвярджае ён. — Прычыны ва ўсіх розныя. Кагосьці па адміністрацыйных, кагосьці па крымінальнай (спроба падпалу Фаніпальскага выканкама), у іншых ператрусы па гэтай справе праходзілі яшчэ ў кастрычніку. Яшчэ ёсць затрыманы па справе аб надпісах на плоце ў вёсцы Петкавічы.

Актывіст сцвярджае, што працавалі дзве групы сілавікоў на мікрааўтобусах з нумарамі шостага і сёмага рэгіёну — падчас ператрусаў яны шукалі «нейкае адзенне, сімволіку, літаратуру, канфіскоўвалі тэхніку».

— Наш РАУС заўсёды выдае розную інфармацыю, перадачы да суда не прымаюць. Усе затрыманыя ў ІЧУ Дзяржынска, аднаго адпусцілі — ён праходзіў сведкам па справе аб падпале Фаніпальскага выканкама, у яго канфіскаваны тэлефон, чалавек цяпер шпіталізаваны — дадае суразмоўца. — Стваральнік ранейшых чатаў «Дзяржынск city» і «ДАІ. Дзяржынск» таксама трапіў у ІЧУ, быў дапытаны па вышэйпаказанай крымінальнай справе. У яго канфіскаваная тэхніка, сям'я ў шоку.

У Дзяржынскім раённым аддзеле ўнутраных спраў паведамілі «што «не ўпаўнаважаныя даваць каментары». У прэс-службе МУС сказалі, што раскажуць пра ўсё пазней.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША3

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі16

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць