Кіно

Найлепшы мультфільм «Оскара-2021» можна паглядзець па-беларуску

Анімацыю «Душа», якая стала найлепшым мультфільмам на «Оскары-2021», і самым касавым праектам Disney і Pixar у СНД, пераклалі на беларускую мову. Афіцыйным дубляжом займалася кампанія «Кінаконг» на замову VOKA. Мультфільм па-беларуску ўжо даступны на відэасэрвісе.

Захопленыя водгукі, шматлікія ўзнагароды і рэкорды па зборах у пракаце зрабілі гэтую гісторыю школьнага настаўніка музыкі Джо Гарднера, які выпадкова апынуўся ў свеце, дзе фармуюцца захапленні, мары і інтарэсы людзей, і пазнаёміўся там з яшчэ не народжанай Душой 22, безумоўным хітом Disney за апошнія гады.

Дзякуючы калабарацыі VOKA з кінастудыяй, цяпер героі мультфільма загаварылі па-беларуску. Галоўныя ролі ў ім дублявалі Яўген Перлін (Джо), Святлана Цімохіна (Душа 22), Наталля Кот-Кузьма (Тэры) і Юлія Шпілеўская (дарадца Джэры).

Кастынгам і падрыхтоўкай дубляжу займалася кампанія «Кінаконг» пад непасрэдным кіраўніцтвам Disney — яе спецыялісты праслухоўвалі ўсіх кандыдатаў, адабраных беларускім бокам. І толькі на ролю кожнага з чатырох галоўных герояў трэба было прапанаваць не менш як трох артыстаў, а ўсяго ў мультфільме іх каля 20. Кінастудыя каментавала кожную пробу і высылала свае праўкі, пасля чаго прымала канчатковае рашэнне, галасы якіх акцёраў больш за ўсё падыходзяць для персанажаў з улікам іх веку і характару.

Пераклад фільма таксама рыхтаваўся паводле сусветнага стандарту Disney і ў адпаведнасці з прапісанымі ў афіцыйных дакументах нюансамі, распавядаюць у VOKA. Перакладчык і рэжысёр дубляжу павінны былі ўлічваць, каб беларускі тэкст супадаў з мімікай героя, адпавядаў стылю арыгінальнага сцэнара і прайшоў усе этапы рэдактуры і ўзгаднення.

У партнёрстве з Disney VOKA таксама выпусціў на беларускай мове мультфільм «Уверх» 2009 года. У будучыні абяцаюць працаваць з новымі перакладамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда31

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула3

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ14

Засоўванне ў сметнікі палітыкаў і акцыя «Рускія ідуць дамоў». Чым вядомы Дзям'ян Ганул, якога сёння забілі ў Адэсе?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць