Грамадства11

Як былога дружынніка і афіцэра МНС запісалі ў «тэрарысты». Пагутарылі з хлопцам, уключаным у спіс КДБ

Андрэю Слізюку цяпер 27 гадоў — і ён са здзіўленнем знайшоў сябе ў спісе КДБ. Пагутарылі з ім пра тое, як ён жыў, кім працаваў і што здарылася.

Андрэй Слізюк на працы. Фота: архіў героя публікацыі

«У Беларусі я працаваў у МНС з 2014 года. Мяне ў пачатку 2021 года нават прызначылі на афіцэрскую пасаду,

— расказвае хлопец. — Ніколі не затрымлівалі за пратэсты, меў добрыя характарыстыкі. Я ж нават дружыннікам быў — рабіў выгляд, што хаджу з міліцыяй, а тым часам пісаў у дваравыя чаты, дзе ідзе «дазор». Але гэта была такая паказуха, нікому не патрэбная, і нават участковаму было ўсё роўна.

Андрэй падчас патрулявання двароў. На фота — самы крайні справа ў масцы. Фота: ролік канала АНТ

Я зразумеў яшчэ ў 2010 годзе, што ў нашай краіне адбываецца нешта дрэннае. У 2011-м я хадзіў на «маўклівыя» пратэсты. Але зразумеў, што тады нас рэальна была меншасць, а астатніх цікавіла, як купіць лядоўню, а не тое, куды ідзе краіна. І калі нас меншасць, то варта жыць і круціцца далей.

Але ў 2020 годзе я ўсвядоміў, што сітуацыя зусім іншая. Кароль голы, яго ніхто не падтрымлівае, я пабачыў, што адбывалася на ўчастках. І што большасць за змены.

І падчас пратэстаў людзі пачалі ў дварах сустракацца, а я далучыўся — «мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета», як кажуць. Так і адбылося, бо мы даведаліся, што столькі людзей добрых побач жывуць. Я таксама ўдзельнічаў у розных дваравых акцыях, вывешваў сцягі на раёне.

Сцягі, якія вывешваў Андрэй у раёне Сухарава. Фота: архіў героя публікацыі

З Беларусі я выехаў увосень 2021 года праз Украіну, калі арыштавалі Аляксея Іванісава, з якім мы сябравалі. Цяпер ён праходзіць па справе групы «Буслы ляцяць». Мы з ім пазнаёміліся на дваравых чаяваннях яшчэ ў 2020 годзе.

Аляксей — добры чалавек, і маці ў яго цудоўная. Ну, які ён тэрарыст — гэта лухта. Я памятаю, ён запомніўся ў двары, бо прыйшоў на чаяванне з двума сваімі сабакамі. І ён стараўся дапамагаць людзям навокал. Памятаю, калі таварыша ўзялі на суткі ўвосень 2020-га, то Аляксей прыдумаў торцік яму спекчы, каб яго сустрэць.

Аляксей Іванісаў

Мы шчыльна стасаваліся, на піва хадзілі, гутарылі на кухні за розныя тэмы. А ў студзені 2022 года ўжо ў мяне былі ператрусы па нейкай крымінальнай справе, пра якую я толкам нічога не ведаю.

Я ж ведаю, што ў нас любяць раскрываць нейкія змовы і ляпіць з людзей арганізаваныя групы дзеля «зорачак». Ёсць выпадкі, калі бяруць кантактную кнігу і пайшло-паехала.

Калі вырашыў з’ехаць, то на працы гэта было надзвычайнае здарэнне, канешне — што афіцэр раптам не выйшаў на працу.

Андрэй Слізюк падчас працы, прыйшоў праінфармаваць пра пажарную бяспеку. Фота: архіў героя публікацыі

Спіс тэрарыстаў — гэта цырк. Я не тэрарыст. Там арганізатары тэрарыстычных арганізацыяў кшталту ІДІЛ нароўні з каментатарамі ў тэлеграм-чатах. Гэта робіцца, каб напужаць людзей, а нязгодных не засталося ці яны маўчалі.

Нават калі паглядзець тое, што прад’яўлена Лёшы Іванісаву — акно нейкае разбілі, размалявалі машыну. Гэта не тэрарызм, бо аніякай фізічнай шкоды гэта нанесці не можа іншым людзям

Цяпер я жыву і працую ў Польшчы, мы будуем прыватныя дамы. Заробак у паўтары разы вышэйшы, чым на афіцэрскай пасадзе ў МНС».

Чытайце яшчэ:

Сёння распачынаецца суд па справе «Буслы ляцяць». На лаве падсудных — шэсць чалавек

Каментатары і справакаваны КДБ мужчына. У «тэрарысты» цяпер масава запісваюць за выказванні. Расказваем пра новыя імёны ў спісе

Каментары1

  • даведка
    11.07.2022
    Жертвы чекизма.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»10

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам1

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць