Нерухомасць11

Элітны трайплаўскі EVO Wellness club прадаюць. Якая цана?

Зусім хутка новы ўласнік можа з'явіцца ў «трайплаўскага» Evo wellness club — элітнага комплексу, у якім ёсць усё для багатых і знакамітых: салон прыгажосці, спа, басейн, фітнес-клуб, рэстаран. Размешчаны будынак на вуліцы Багдановіча, 155 б,в, піша Onliner.by.

Evo wellness club прысутнічае на нашым рынку вось ужо з дзясятак гадоў. Сотня супрацоўнікаў, вялікая кліенцкая база (каля 1800 чалавек), выдатнае абсталяванне, паслугі прэміяльнага ўзроўню. І кошт за ўсё гэта адпаведны: правесці час у клубе можа дазволіць сабе далёка не кожны.

Але, як ні дзіўна, справы ў прадпрыемства, што ахутана флёрам загадкавасці, ідуць не так паспяхова, як хацелася б. Па ацэнцы спецыялістаў, гэты філіял кампаніі «Трайпл» «дэманструе адмоўныя фінансавыя вынікі за апошнія шэсць гадоў». Ёсць нават табліца, у якой выразна прапісаны мінус. І, трэба прызнаць, лічбы ўражваюць.

І вось ўласнік, кампанія «Трайпл», вырашыў выставіць бізнэс на аўкцыён. Аб'ява размешчаная на пляцоўцы «Белрэалізацыі». Таргі пройдуць 5 студзеня 2023 года. Характэрна, што таргі будуць ісці на паніжэнне кошту. Стартуюць з 13 348 000 рублёў. Крок аўкцыёну — 667 400 рублёў. Мінімальная цана, за якую ўласнік гатовы расстацца са сваім прадпрыемствам, — 12 013 200 рублёў (гэта цяпер прыкладна $4 510 000).

«Склад маёмаснага комплексу дазваляе ажыццяўляць асноўную дзейнасць філіяла, звязаную з аказаннем касметалагічных, фізкультурна-аздараўленчых паслуг, а таксама паслуг агульнага харчавання і гандлю. Месцазнаходжанне характарызуецца зручнай транспартнай інфраструктурай і забяспечанасцю неабходнымі сучаснымі перадатачнымі прыладамі», — канстатуюць ацэншчыкі.

Каментары1

  • 33
    27.12.2022
    Бiзнэс жонкi Чыжа.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Новы беларускі анекдот пра памер1

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

Расіянін паспрачаўся, што прысядзе 2 тысячы разоў. Заклад ён выйграў, але ў яго сталі ныркі4

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым3

Пажар у Ikea ў Вільні ажыццявілі падлеткі з Украіны па замове расійскіх спецслужбаў6

Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі35

У Беларусі зафіксаваны першы выпадак смерці дзіцяці ад вэйпу2

Ягор Крыд сцвярджае, што яму не дазваляюць выступіць у Мінску8

У Еўрапарламенце запатрабавалі ад ЗША вярнуць Францыі статую Свабоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць