Свет33

Натаўскі генерал Пэтр Павэл перамог на выбарах прэзідэнта Чэхіі

У Чэхіі завяршылася галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Ідзе падлік галасоў. Яўка, паводле папярэдніх звестак, склала амаль 70%, паведамляе «Свабода».

Фота: Petr David Josek / AP

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі генерал у адстаўцы Пэтр Павэл і былы прэм’ер-міністр Чэхіі, мільярдэр Андрэй Бабіш. 

Па выніках падліку больш за 90% галасоў Павэл набірае каля 57%, Бабіш — каля 43%. Ён атрымаў большасць галасоў у прамысловых рэгіёнах Чэхіі. 

Мяркуючы па ўсім, скараціць разрыў Бабішу ўжо не ўдасца. Прэм’ер-міністр Пэтр Фіяла ўжо павіншаваў Пэтра Павэла з перамогай. Уступленне на пасаду новага прэзідэнта адбудзецца 8 сакавіка пасля інаўгурацыі. 

Пераможца зменіць на Пражскім Градзе Мілаша Зэмана. Яго доўгі час лічылі адным з найбольш прарасійскіх кіраўнікоў краін ЕС, але пасля 24 лютага Зэман рэзка ўзмацніў жорсткасць сваёй пазіцыі ў дачыненні да Масквы. 

Пэтр Павэл — кадравы вайсковец, першы ў гісторыі Чэхіі і краін былога савецкага блоку кіраўнік Вайсковага камітэта NATO (у 2015-2018 гадах). Займае жорсткую пазіцыю ў дачыненні да расійскага нападу на Украіну, выступае за заходнюю арыентацыю Чэхіі, пры гэтым апелюе і да патрыятычных пачуццяў. 

Андрэй Бабіш — былы прэм’ер-міністр, цяпер лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі, мільярдэр. Незадоўга да выбараў суд апраўдаў яго ў справе аб махлярстве з датацыямі ЕС. Ядро выбарцаў Бабіша — пенсіянеры і людзі з невысокімі даходамі. 

Першы тур выбараў прэзідэнта Чэхіі адбыўся 13 і 14 студзеня. Тады ні Павэл, ні Бабіш не набралі больш за палову галасоў выбаршчыкаў. 

Чэхія — парламенцкая рэспубліка, але фігура прэзідэнта ў краіне традыцыйна карыстаецца павагай і вялікім уплывам.

Каментары3

  • Pravda, respekt a dustojnost
    28.01.2023
    Не натовский генерал, а Чешский Гражданин ПЕТР РАВЕЛ.
    Его избрали Граждане Чешской республики.
  • дочка Максима Дизайнера
    28.01.2023
    ой, каки красивы. значыць дзедки красивыя будуць
    цікава, за каго Satan прагаласаваў?
  • Юлiус Фучык
    29.01.2023
    Ад Гавэла да Павэла

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся38

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам31

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады30

На БТ зрабілі фільм пра тое, як беларусы ледзь выжываюць у Еўропе. Каб запісаць відэа, герояў жорстка падманулі47

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам3

Аляксей Протас устанавіў беларускі рэкорд па балах у НХЛ

Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся38

Актывістка Наста Базар папрасіла ў сяброў грошы на жыццё. Меркаванні радыкальна падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць