Мінкульт акрэсліў, што трэба зрабіць артыстам з чорных спісаў для вяртання на сцэну
Пад час ток-шоў «Па сутнасці» на СТБ паўстала пытанне адносна лёсу беларускіх артыстаў, якія падтрымалі ў 2020 годзе пратэсты і з-за гэта фактычна атрымалі забарону на прафесію ў Беларусі.

Падчас абмеркавання абое вядучых ток-шоў (Алена Сырова і Кірыл Казакоў) прыйшлі да думкі, што такія артысты могуць вярнуцца на сцэну ў Беларусі, калі выканаюць пэўныя патрабаванні.
Патрабаванні тут жа акрэсліла былая намесніца міністра, а цяпер начальніца галоўнага ўпраўлення культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва, член «камісіі па вяртанні» на чале з генпракурорам Шведам Ірына Дрыга.
Патрабаванняў два, але сутнасць у іх адна — публічнае прыніжэнне.
Па-першае, такія артысты павінны публічна заявіць пра сваю пазіцыю і адзначыць прыналежнасць да пэўнай групы людзей.
Па-другое, яны павінны прыняць удзел у «культурных праектах, якія маюць грамадска-палітычны характар», то-бок праектах відавочнай праўладнай скіраванасці.
Пры гэтым Дрыга адзначыла, што асобныя дзеячы культуры, якія нібыта каюцца, у той жа час адмаўляюцца ад прапаноў паўдзельчаць ў спецмерапрыемствах.
Яны, маўляў, згодныя прымаць удзел у камерцыйных канцэртах, але якраз туды іх не запрашаюць.
Не ўсе раскайваюцца шчыра, наракае чыноўніца і прыводзіць у якасці прыкладу акцёра Паўла Харланчука, які быў удзельнікам ужо вельмі далёкай Плошчы-2006 і патрапіў у чорныя спісы яшчэ тады.
«Вельмі актыўным перад Кастрычніцкай плошчай быў. Пасля з аднаго тэатра яго адправілі. Пакаяўся, прыйшоў у той самы Купалаўскі тэатр. Чорнага сабаку не адмыеш дабяла. Усё роўна яго сутнасць выявілася», — канстатуе чыноўніца, якая даўно набыла ў вачах культурніцкай супольнасці вельмі адыёзную рэпутацыю.
Чытаць яшчэ:
За месяц лукашысты дачакаліся «ажно» 23 зваротаў у «камісію па вяртанні». Але яны іх не цешаць
Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне
-
У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана
-
Касы самаабслугоўвання патрабуюць беларусаў сканаваць адразу два коды. Што адбываецца?
-
«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага
Каментары
- Так, гэта міністэрства правільнай культуры!
(minsknews.by)