Свет4646

Кіраўнік Рады бяспекі Украіны не выключыў удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Сакратар Рады нацбяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў дапусціў, што Аляксандр Лукашэнка можа ўзяць удзел у перамовах па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку. 

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

«Сапраўдная група расійскіх будучых перамоўшчыкаў з Украінай ужо ёсць, але пакуль яна застаецца ў цені, аднак не выключаны ўдзел у гэтым працэсе Лукашэнкі», — напісаў ён на сваёй старонцы.

Данілаў таксама выказаў меркаванне, што «бунт» Прыгожына — першы этап дэмантажу пуцінскай сістэмы.

Паводле яго, Прыгожын — гэта толькі частка групы і частка плана, вяршыня айсберга працэсу дэстабілізацыі. Данілаў сцвярджае, што ў Расіі сфармавалася група незадаволеных сілавікоў, чыноўнікаў і алігархаў, якія лічаць дзеянні Пуціна смяротна небяспечнымі для ўласных інтарэсаў і свайго існавання, пагрозай для Расіі.

«Рэжыму Пуціна «нажом у спіну» нанесены калі не імгненна смяротны, але дакладна непазбежны, хоць і адтэрмінаваны ў часе ўдар», — напісаў Данілаў.

Ён дадаў, што «казус Прыгожына» можа запусціць працэсы з непрадказальнымі наступствамі.

Учора стала вядома, што дамовіцца з вагнераўцамі, спыніць іх паход на Маскву дапамог Аляксандр Лукашэнка. 

Каментары46

  • Клір
    25.06.2023
    У якасьці каго ? Ён жа па-вашаму, саўдзельнік агрэсіі й самазванец...
  • Эдгар По
    25.06.2023
    Вось i злiлi беларусаў украiнчыкi. Пасля вайны будуць як нi ў чым не бывала гандляваць з лукой i рэжымам. А калiноўцаў адправяць. Па свету. Навошта тады мы за Украiну ваявалi i гiнулi?
  • Ганьба
    25.06.2023
    На калу мачала, пачынай сначала! Геніяльны міратворац, элегантны перамоўшчык... Як вы ўсё задзяўблі!

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі16

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць