Свет44

Паўночнакарэйцаў заклікалі ратаваць ад стыхіі партрэты Кімаў

На Паўночную Карэю насоўваецца шторм «Ханун», які мае прынесці залевы і моцныя вятры. У такой складанай сітуацыі паўночнакарэйцаў заклікалі абараняць ад стыхіі найбольш каштоўнае — партрэты лідара краіны Кім Чэн Ына, ягонага бацькі Кім Чэн Іра і дзеда Кім Ір Сена, паведамляе The Guardian.

Фота: Carl Court / Getty Images

Афіцыйная газета кіроўнай партыі КНДР «Надон сінмун» піша, што грамадзяне краіны ў першую чаргу павінны ратаваць партрэты, мазаіку і фрэскі з выявай прадстаўнікоў дынастыі Кімаў.

На думку прафесара ўніверсітэта Кунміна Андрэя Ланькова, Паўночная Карэя — яскравы прыклад тэакратычнай дзяржавы, дзе партрэты Кім Чэн Ына не проста сімвалы, а іконы. 

Рэлігія, падкрэслівае навуковец, прадугледжвае пакуты дзеля выратавання святых сімвалаў. Удакладняецца, што за пашкоджанне партрэтаў дынастыі Кім паўночнакарэйцам можа пагражаць смяротнае пакаранне.

«Ханун» прыйдзе на Карэйскі паўвостраў сёння. Стыхія можа нанесці сур'ёзную шкоду паўночным рэгіёнам КНДР. На працягу доўгіх гадоў у гэтых абласцях знішчаўся прыродны ландшафт, высякаліся лясы. Цяпер яны ўразлівыя перад паводкамі.

Каментары4

  • А пачэму бы і да
    11.08.2023
    а я дык мясцовую газету з партрэтам нашэва “Кіма” паклаў у прыбіральню. Буду таксама іво “ратаваць”, на пару разоў точна хопіць.
  • даведка
    11.08.2023
    Кочановой очень бы пошло такое кровавое кимоно. Мне даже, грешным делам, померещилось, что это она и есть.
  • Русист со стажем.
    11.08.2023
    Мікола))), а разве в СССР было иначе? Тоже религия: иконы-портреты, святые партийцы, религиозная вера в светлое будущее - коммунизм.
    Вспомним Маяковского, "Разговор с товарищем Лениным": "Двое в комнате. Я и Ленин - фотографией на белой стене." Чем не молитва на икону Ленина? Или обязательные песни для детей типа "На косогоре у Днепра,
    Могила тихая Гайдара,
    А он у каждого костра сидит,
    Зажмурившись от жара.
    Он в пионерских лагерях
    Живет бессменно как вожатый.

    Это вот навскидку сейчас вспомнилось для примера, но такого материалов без конца и края.

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду10

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Новы прэм’ер Канады назваў заявы Трампа «вар’яцтвам»

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні18

Лукашэнка: Ніякай вайны з Еўропай Пуцін не плануе. Калі б планаваў — я б дакладна ведаў13

Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваё заданне4

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 485

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду10

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць