Грамадства33

Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт

Прэзідэнт Літвы прапанаваў спачатку ацаніць наступствы такіх рашэнняў.

Фота: «Наша Ніва»

Гітанас Наўседа заклікае не ператвараць закрыццё памежных пунктаў з Беларуссю ў «своеасаблівы спорт», а ўзважваць рашэнні. Пасля таго як міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце агучыла прапанову закрыць яшчэ два пагранпункты, Наўседа заклікаў спачатку ацаніць наступствы такіх рашэнняў, паведамляе Lrt.lt.

«Я думаю, што з гэтага не варта рабіць свайго роду спорт — мы павінны вельмі выразна ацэньваць індывідуальны выпадак, ацэньваць кожны выпадак паасобку і ацэньваць магчымыя страты, магчымыя нязручнасці, у тым ліку для нашых жыхароў, і толькі пасля ацэнкі ўсіх аспектаў прымаць рашэнне, як мы, дарэчы, і зрабілі ў выпадку з КПП у Цверачы і Шумску», — заявіў журналістам у аўторак прэзідэнт.

Пасля таго як Літва 18 жніўня закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — у Шумску (з беларускага боку «Лоша») і Цверачы («Відзы»), — міністарка ўнутраных спраў заявіла ў панядзелак, што міністэрства прапануе закрыць яшчэ два: у Лаварышках («Катлоўка») і Райгардзе («Прывалка»).

Такім чынам засталіся б два памежныя пункты: у «Салечніках» («Шальчынінкай» — «Беняконі») і «Медніках» («Каменны Лог»).

Каментары3

  • бабруйчанін
    29.08.2023
    А калі беларусау пазбауляюць чвж выштурхоуваюць з Летувы мабыць пачаць праз пазовы да суда .. да єурапєйскага суда нагадваць летувісам аб іх " базавых каштоунасцях " правы чалавека права на захіст права на прыбежыщче..
    На усе тое аб чым разпавядалі Науседа Грыбаускайце .іньшыя бразаускасы
    Нагадваць узгадваць..як ім 20 гол там нагадвалі Мяркую карысна будзе і памяць паупражняюць гісторыб сваю узгадаюць..))
  • бабруйчанін
    29.08.2023
    Дзесці у віртуале чытал Як у кулуарах Брюсселя " балтыйца - прыбалтыйцау" нова абрядшых шакаламі еуропы ..клічуць
  • Микилос
    31.08.2023
    Это вак Барэлю за советом надо о лучше к бойдону

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду12

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні18

Лукашэнка: Ніякай вайны з Еўропай Пуцін не плануе. Калі б планаваў — я б дакладна ведаў13

Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваё заданне4

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 485

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду12

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць