Грамадства66

МЗС: Пасольствы і консульствы больш не будуць выдаваць пашпарты і ID-карты, але ранейшыя звароты будуць разгледжаныя

Прэс-служба Міністэрства замежных спраў пракаментавала ўступленне ў сілу Указа Лукашэнкі «Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў», апублікаванага сёння на Нацыянальным прававым партале. Згодна з ім цяпер, каб абмяняць або працягнуць пашпарт за мяжой, трэба рабіць гэта ў Беларусі.

Фота: «Наша Ніва»

«Пасольствы і консульствы будуць па-ранейшаму займацца пытаннямі грамадзянства, консульскага ўліку, рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, афармленнем пастаяннага пражывання па-за межамі Беларусі. Дыпламатычныя місіі будуць і далей выдаваць пасведчанні на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь, завяраць тастаменты, згоды, адмовы, вернасць копій і сапраўднасць подпісу на дакументах», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Разам з тым беларускія замежныя ўстановы больш не ўпаўнаважаныя займацца пытаннямі выдачы/абмену/прадаўжэння ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт. Названыя дзеянні можна ажыццявіць на тэрыторыі Беларусі.

Што рабіць у такім выпадку?

МЗС рэкамендуе, каб грамадзяне, якія аформілі пастаяннае пражыванне па-за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў замежных установах на пастаянным консульскім уліку, звярталіся па пытаннях абмену пашпартоў у галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі Упраўлення ўнутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь (па месцы апошняга жыхарства бацькоў — для асоб, якія не пражывалі ў Беларусі).

Грамадзяне, зарэгістраваныя ў Беларусі, змогуць атрымаць/ абмяняць/прадоўжыць пашпарт па звычайнай для ўсіх грамадзян Беларусі працэдуры ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Апастыль таксама будзе прастаўляцца ў адным з кампетэнтных органаў у Беларусі (МЗС, Мінадукацыі, Мінюсце і галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў — у залежнасці ад тыпу дакумента).

Падача дакументаў для прастаўлення апастыля магчымая толькі асабіста ўладальнікам дакумента альбо іншай асобай пры прад'яўленні даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.

Асабістая падача дакументаў у зацікаўлены орган таксама прадугледжана і па шэрагу іншых адміністрацыйных працэдур, пералічаных у адпаведным дадатку да ўказа (для атрымання даведак ЗАГС, паўторных пасведчання аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (акрамя смерці) і інш.).

Таксама прэс-служба беларускага замежнапалітычнага ведамства падкрэслівае, што звароты, пададзеныя грамадзянамі да ўступлення ў сілу ўказа разглядаюцца ў парадку, які дзейнічаў да яго ўступлення ў сілу.

Чытайце таксама:

Беларусы больш не змогуць замяняць пашпарты ў консульствах, а даверанасці, аформленыя за мяжой, перастануць прызнавацца — новы ўказ

Без дзейнага пашпарта знаходжанне беларусаў за мяжой стане незаконным. Вось што можна зрабіць з гэтым тым, хто жыве ў Польшчы ці Літве

Апублікавалі ўказ Лукашэнкі аб замене пашпартоў за мяжой. Ён пачне дзейнічаць сёння ноччу

«Мы працуем, каб беларусы не засталіся без пашпартоў» — Ціханоўская

Каментары6

  • \m/
    06.09.2023
    Багдан, якраз сязон бульбу капаць ;) Раздзівайцесь і работайце ад МЗС да МУС разам з КДБ - у Гарадзец бульбу капаць
  • Болтландертос Слоноседа
    06.09.2023
    В таком случае будет логично, когда все страны, где еще есть "поссольства РБ" - вышлют их в полном составе назад в хрустальный сосуд. То есть, если основная причина размещения посольств в иных странах не исполняется - тогда на какого бобра эти поссольства нужны?
  • Бурак
    06.09.2023
    \m/, ды няма ўжо палеткаў бульбы, крэпкія хазяйственікі звялі бульбу, прыкрываючыся “зонай рыскованага хазяйства”

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду12

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні18

Лукашэнка: Ніякай вайны з Еўропай Пуцін не плануе. Калі б планаваў — я б дакладна ведаў13

Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваё заданне4

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 485

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду12

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць