Грамадства88

Памерла Святлана Малышка

17 верасня раптоўна пайшла з жыцця карэспандэнтка незалежнага інтэрнэт-выдання «Ганцавіцкі час» Святлана Малышка, паведамілі яе калегі. Сёлета Святлана Малышка збіралася адзначаць сваё 45-годдзе.

Святлана Малышка

У газеце «Ганцавіцкі час» Святлана Малышка пачала працаваць у 2003 годзе і ўжо падчас працы завочна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. За час працы ў газеце яна напісала больш за 1300 артыкулаў.

«Дабрыня, сціпласць і спакойны характар дазвалялі Святлане лёгка знаходзіць кантакт з героямі яе публікацый. Але і яе журналісцкая прынцыповасць, калі тычылася нейкіх праблемных артыкулаў, была дастойная павагі і часам здзіўлення.

Асабліва, калі з просьбай падняць тэму ў газеце звярталіся людзі, якія хацелі дабіцца справядлівасці і адстаяць свае правы.

Наўрад ці знойдзецца чалавек, якога Святлана пакрыўдзіла, не лічачы, можа, незадаволенасці нейкіх бакоў, калі пісала праўду і называла аб’ектыўныя факты.

Сотні яе артыкулаў на сацыяльныя тэмы выйшлі ў друк на працягу двух дзесяцігоддзяў. За кожным ёсць гісторыя супольнасці людзей ці асобных герояў. А гэта былі і пенсіянеры, і працаўнікі сельскай гаспадаркі, і жыхары Ганцавічаў і вёсак», — пішуць калегі нябожчыцы.

І далей працягваюць:

«Нельга не адзначыць, што праца карэспандэнта часам выклікала незадавальненне і пэўны ціск. Святлана пісала на сацыяльныя тэмы, але і яны іншы раз бударажылі асобных людзей. У адным з нядаўніх артыкулаў на сайце «Цэнтр Ганцавічаў да «Дажынак» аблысеў» Святлана пісала пра занепакоенасць ганцаўчан, што спілавалі дрэвы ў горадзе.

Аб’ектыўныя факты выклікалі незадавальненне мясцовай улады. Да Святланы прыйшла міліцыя і выклікала «на беседу». Па шчырасці кажучы, прыкра назіраць, як на любую крытычную заўвагу ад людзей ідзе такая рэакцыя. І людзі ў пагонах, быццам па камандзе «фас», бягуць выконваць распараджэнні.

Наўрад ці са сваёй ініцыятывы прыйшла міліцыя да Святланы Малышка, бо акрамя праўды ў артыкуле ніводнага слова не было. І ніякіх законных падстаў для выкліку «на беседу» таксама не было. Гэта факт.

Вось калі саміх іх або іх родзічаў будуць выклікаць у праваахоўныя органы, то хай яны раскажуць, ці будуць яны перажываць за такія «дробязі». А яшчэ Святлана расказала, што атрымала стрэс, калі старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў, убачыўшы, што яна фатаграфуе клумбы, патрабаваў… пасведчанне. Так, тыя самыя клумбы, зробленыя калектывамі з розных гарадоў Брэсцкай вобласці і якія ўпрыгожылі Ганцавічы да свята абласных «Дажынак». Уяўляеце ўзровень? Пасведчанне для чаго, каб паказаць клумбам?!»

Пасля той сустрэчы са старшынёй райвыканкама, паводле сведчання калег, жанчына была ў слязах. Таксама яна перажывала і пасля разгорнутага супраць яе цкавання ў дзяржаўнай прэсе.

«Ці адбіліся гэтыя выклікі на здароўі Святланы Малышка? Адназначна. Хоць яна старалася трымаць усе перажыванні ў сабе, але апошнім часам хаваць нервознасць з-за навалы «бесед» не магла», — канстатуюць калегі журналісткі.

І «суровы факт у тым, што Святлану Малышка, якая любіла сваю працу, якая старалася знайсці цікавую і карысную для людзей інфармацыю, расказаць пра лёсы людзей, да жыцця не вернеш».

Пасля яе смерці без мамы засталіся двое яшчэ зусім малых дзяцей, 9-гадовы Цімафей і 11-гадовая Паліна. Жанчына, паводле сведчання калег, вельмі іх любіла і старалася забяспечыць усім неабходным нават у самай цяжкай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Памёр Алег Ануфрыенка

Памерла Кацярына Панчэня

Памёр Анатоль Кляшчук

Каментары8

  • No
    19.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Героi не памiраюць! Жыве Беларусь!
    19.09.2023
    лукашысцкая ж пачвара не ваюе з жанчынамi , ну-ну.
  • Занадта раньняя сьмерць
    19.09.2023
    Вечная ёй памяць. Няхай яна спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. Спачуваньні дзецям, родным, сябрам і калегам.

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі16

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць