Грамадства1212

Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах

Навучальныя ўстановы перасталі выдаваць дублікаты дакументаў аб адукацыі, спасылаючыся на нормы ўказа Лукашэнкі. Пад абмежаванні трапілі выпускнікі і былыя навучэнцы, якія пакінулі краіну. Ім прапануецца вярнуцца і самім забраць патрэбнае.

Па такі дакумент палітэмігранты мусяць прыехаць у Беларусь. Ілюстрацыйнае фота: rodniva.by

У такой сітуацыі аказалася былая студэнтка аднаго з мінскіх універсітэтаў. Дзяўчына адвучылася тры курсы і вымушаная была разам з бацькамі ратавацца ад пераследу на радзіме.

Сёлета яна вырашыла працягнуць навучанне за мяжой. Для паступлення патрэбны атэстат «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» і выпіска з ацэначнай ведамасці, як пацвярджэнне таго, што яна вучылася ва ўніверсітэце.

Гэтых дакументаў не аддалі сваячцы дзяўчыны, аргументуючы адмову ўказам Лукашэнкі №278 «Аб парадку выдачы дакументаў і выкананні дзеянняў».

Даверанасць, якую зрабіла за мяжой былая студэнтка, у беларускай ВНУ назвалі несапраўднай. Супрацоўнікі адміністрацыі прапанавалі дзяўчыне самой прыехаць па неабходнае ёй.

Бацькі перакананыя, што дачка з Беларусі не вернецца.

Пра тое, што дакументы аб адукацыі нельга атрымаць па даверанасці, аформленай за мяжою, пацвердзілі ў БДУ. Там заявілі, што «на сёння крыху змянілася заканадаўства». Па такія дакументы трэба прыязджаць самому былому студэнту альбо іх аддадуць іншай асобе па даверанасці, аформленай натарыяльна ў Беларусі, патлумачылі ў навучальнай установе.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце спачатку супрацоўніца аддзела кадраў сказала, што атрымаць дакументы па замежнай даверанасці, перакладзенай на рускую мову, можна, а потым пасля падказкі калег заявіла, што нельга. Аргументаваць чаму не стала.

У БДУІР не бачаць перашкод у тым, каб выдаць дакументы аб адукацыі па даверанасці, аформленай за мяжою. Галоўнае, каб яна была перакладзеная на рускую мову. На згадку пра ўказ Лукашэнкі супрацоўніца ўніверсітэта адрэагавала:

«Ён не тычыцца нас. Яшчэ раз паўтараю: у нас можна атрымаць дакументы. Нам так сказалі юрысты».

У «пашпартным» указе Лукашэнкі пералічваюцца натарыяльныя функцыі, якіх пазбавіліся консульствы.

Адукацыя значыцца ў дадатку да ўказа пад сёмым нумарам. З тлумачэння вынікае, што па дакументы аб адукацыі, дадаткі да іх і іх дублікаты трэба звяртацца асабіста ці з аформленай у Беларусі даверанасцю.

Указ Лукашэнкі набыў моц 7 верасня і істотна ўскладніў жыццё грамадзянам Беларусі за мяжою. Асноўны яго пункт — забарона на выдачу і замену пашпартоў у беларускіх консульствах за мяжой. Указ называюць крокам у кірунку пазбаўлення беларускіх эмігрантаў беларускага грамадзянства. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Улад
    29.09.2023
    Ёсць такое народнае і не зусім культурнае слова: "гаў..стасць". Іншага слова для аўтараў "пашпартнага ўказа" не знайсці.
  • умка
    29.09.2023
    калі ўжо прыбяруць радок з пашпарту пра тое, што ўладальнік гэтага пашпарту знаходзіцца пад аховай дзяржавы? бо
    я другой такой страны не знаю,
    якая б так здзеквалася са сваіх грамадзян
  • Василь
    29.09.2023
    И это правильно. Где родился , там и пригодился.
    А иначе с голой жопой в Европу.

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду5

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Ніякай вайны з Еўропай Пуцін не плануе. Калі б планаваў — я б дакладна ведаў13

Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваё заданне4

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 485

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду5

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць