Свет

Кампанія з расейскімі каранямі выкарыстоўвае ChatGPT, каб шпіёніць за карыстальнікамі ў сацсетках

Тэхнічная кампанія, якая займаецца разробкай прылад сачэння ў інтэрнэце, ператварыла чат-бот у інструмент адсочвання настрояў. Мэта — выявіць узнікаючыя пратэставыя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы.

Выява: vecteezy

Ніколі такога не было — і вось ізноў. Найноўшыя тэхналогіі пачалі выкарыстоўвацца для сачэння за людзьмі. Гэтым разам справа дайшла да прылад на базе ШІ. Так, выданне Forbes некалькі дзён таму паведаміла, што кампанія пад назвай Social Links пачала выкарыстоўваць ChatGPT для правядзення аналізу настрояў, з дапамогай якога так званыя спецслужбы збіраюць і аналізуюць даныя з сацыяльных сетак з мэтай зразумець, як карыстальнікі ў інтэрнэце ставяцца да тых ці іншых рэчаў і з’яў.

Кампанія Social Links ужо не першы раз апынаецца ў цэнтры ўвагі. Як нагадвае Gizmodo, Social Links (якая сама пазіцыянуе сябе як «разведвальны бізнес з адкрытым зыходным кодам») раней была выключана з Facebook і Instagram пасля таго, як Meta абвінаваціла яе ў сачэнні за карыстальнікамі. 

Адным з заснавальнікаў кампаніі з’яўляецца расейскі прадпрымальнік Андрэй Кулікоў, піша Heise. Кампанія сёння мае каля 600 кліентаў толькі ў Еўропе і ЗША, мае штаб-кватэру ў Амстэрдаме і філіял у Нью-Ёрку. Meta назвала кампанію пастаўшчыком шпіёнскага праграмнага забеспячэння ў справаздачы ў канцы 2022 года і заблакавала 3700 уліковых запісаў Facebook і Instagram, якія яна нібыта выкарыстоўвала неналежным чынам для шматразовага шпіянажу за карыстальнікамі гэтых дзвюх сацсетак. Social Links абвяргае гэта, як і абвінавачанні ў сувязях з расейскімі спецслужбамі.

Нядаўна фірма прадэманстравала сваё нетрадыцыйнае выкарыстанне ChatGPT на канферэнцыі па бяспецы ў Парыжы. Падчас дэманстрацыі кампанія «скарміла» ў ChatGPT даныя, сабраныя яе ўласным інструментам. Гэтыя даныя затым былі прааналізаваныя чат-ботам, які ацэньваў іх як станоўчыя, адмоўныя або нейтральныя, адлюстроўваючы вынікі ў інтэрактыўнай дыяграме.

Такім чынам новы інструмент можа распазнаваць настроі ўдзельнікаў сацсетак і вылучаць тэмы, якія часта абмяркоўваюцца. Відавочная мэта — выявіць узнікаючыя пратэстныя рухі і прывесці ў гатоўнасць адпаведныя органы. Абаронцы канфідэнцыйнасці палічылі гэта больш чым трывожным — не толькі з-за гэтага канкрэтнага прыклада, але і з-за таго, як ШІ можа павялічыць моц індустрыі сачэння ў цэлым.

Паліцыя, дарэчы, даволі часта выкарыстоўвае фэйкавыя профілі, каб далучацца да розных інтэрнэт-супольнасцяў. Штучны інтэлект можа палегчыць працу паліцыянтам і зрабіць аналіз неабходных даных больш хуткім. Згодна з паказаным на парыжскай прэзентацыі, у перспектыве следчыя змогуць таксама выкарыстоўваць інтэграваныя магчымасці біяметрычнага распазнання асоб, каб ідэнтыфікаваць людзей, якія па меркаванні спецслужбаў пакідаюць негатыўныя каментары па той ці іншай тэме. Тым часам вытворца ChatGPT OpenAI адмовіўся ад каментароў.

Цікава, што сама кампанія Social Links у сябе на сайце асуджае ваенную агрэсію РФ супраць Украіны і заяўляе, што місіяй кампаніі з'яўляецца «аднаўленне даверу да даных» для «стварэння больш бяспечнага і адкрытага свету».

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну5

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула4

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну5

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць