Спорт

Упершыню ў гісторыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў на трэнерскай лаўцы з'явілася жанчына

У мінулым сезоне берлінскі «Уніён» стаў галоўнай сенсацыяй Бундэслігі. Клуб заняў 4-е месца ў чэмпіянаце і атрымаў права згуляць у Лізе чэмпіёнаў. Але вось увосень 2023 года справы ў клуба не заладзіліся.

Марыя-Луіза Эта. Фота: Boris Streubel / Getty Images

«Уніён» на старце Бундэслігі сезона 2023-2024 выйграў два матчы, а потым была серыя з дзевяці паразаў запар і клуб апусціўся на перадапошняе месца ў турнірнай табліцы. У Лізе чэмпіёнаў берлінцы атрымалі чатыры запар паразы (+ параза ў Кубку Нямеччыны).

У сярэдзіне лістапада кіраўніцтва клуба адправіла ў адстаўку галоўнага трэнера Урса Фішэра, які працаваў у камандзе з 2018 года і стаў адным з галоўных творцаў «берлінскага цуда».

Галоўным трэнерам спачатку часова прызначылі Марка Гротэ, а яго асістэнтам Марыю-Луізу Эту. На мінулым тыдні яна стала першай жанчынай-памочнікам трэнера ў гісторыі Бундэслігі, а ўчора, на матчы з партугальскай «Брагай», першай жанчынай у гісторыі Лігі чэмпіёнаў на трэнерскай лаўцы.

Марыі-Луізе 32 гады, яна родам з Дрэздэна.

На моладзевым узроўні большую частку кар'еры дзяўчына правяла ў «Турбіне», выйграўшы з ім Лігу чэмпіёнаў (2010 г.), Бундэслігу (2009, 2010 і 2011 гг.), а яшчэ Кубак Нямеччыны (2009 і 2010 гг). У дарослым футболе Марыя-Луіза выступала за клуб Бундэслігі-2 — брэменскі «Вердэр» — на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, пішуць vedomosti.ru.

Калі завяршыла гульнявую кар'еру, то пайшла працаваць у Акадэмію «Вердэр», дапамагаючы трэнерам з відэаразборамі, а потым далучылася да «Уніёна», дзе працавала ў мужчынскай моладзевай камандзе, пазнаёміўшыся з Марка Гротэ.

Марыя-Луіза прайшла навучанне на трэнерскую ліцэнзію Pro. На курсе было звыш за 100 трэнераў, але да фіналу вясной 2023 г. дайшлі толькі 16 чалавек. Сярод шчасліўчыкаў Мары-Луіза была адзінай дзяўчынай.

Эта і Гротэ ўжо паспелі пакіраваць «Уніёнам» на мінулым тыдні ў матчы Бундэслігі супраць «Аўгсбурга». Гульня завяршылася з лікам 1:1, і гэта былі першыя ачкі ў Бундэслізе за тры месяцы.

26 лістапада «Уніён» узначаліў 52-гадовы харват Ненад Беліца. Учора берлінцы ў Лізе чэмпіёнаў згулялі ў гасцях з «Брагай» — 1:1. Яны пакуль займаюць апошняе месца ў групе, але ў апошнім туры берлінскі клуб прыме дома нематываваны «Рэал», што датэрмінова фінішаваў у групе першым.

Перамога над іспанцамі і асечка «Брагі» ў матчы з «Напалі» выведуць «Уніён» у плэй-оф Лігі Еўропы.

У гэту суботу «Уніён» чакае ў Бундэслізе сур'ёзны іспыт. Клуб едзе ў госці да «Баварыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула4

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

Апейкін пахваліўся, што ў яго ўсё добра. Таму можа піць у Венецыі каву па 15 еўра18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць