Вайна11

Як украінцы збілі расійскі самалёт А-50 коштам $330 мільёнаў

Сваю тэорыю таго, як украінскія ВПС здолелі збіць расійскі самалёт А-50, выказаў аналітык Том Купер, аўтар кніг пра савецкія і расійскія вайсковыя самалёты. Ён мяркуе, што гэта вынік зладжанай работы Patriot і С-300.

А-50
Самалёт з радыёлакацыйнай станцыяй А-50. Фота: Wikimedia Commons

Тэорыю Тома Купера прыводзіць Forbes. Адпаведна ёй, спачатку ў суботу украінскія бамбавікі Су-24 нанеслі ўдары па аб'ектах расійскіх ВПС у Крыме.

У выніку некалькі радараў былі выведзеныя з ладу, што значна пагоршыла наземнае радыёлакацыйнае пакрыццё на паўвостраве, асабліва на поўначы, дзе мясцовасць магла маскіраваць набліжэнне ўкраінскіх самалётаў, беспілотнікаў і ракет.

Затым расійскія камандзіры зрабілі відавочную, але неразумную рэч. Яны загадалі самалёту з радыёлакацыйнай станцыяй А-50У, якія звычайна лётаюць далёка на поўдзень над Азоўскім морам, прасунуцца далей на поўнач, каб пашырыць радыёлакацыйнае пакрыццё большай часткі Крыму. Радар А-50 можа бачыць цэлі памерам з самалёт на адлегласці амаль 200 міль.

Суправаджаў А-50 паветраны камандны пункт Іл-22М з экіпажам каля 10 чалавек на борце, які забяспечваў сувязь і перадачу даных, бо ў А-50 на гэта бракуе магутнасці.

Іл-22. Фота: Getty Image

Мяркуючы па спадарожнікавых здымках і радыёлакацыйных звестках, самая паўночная траекторыя палёту А-50 знаходзіцца над акупаваным Бярдзянскам, усяго за 75 міляў ад лініі фронту. Гэта ў межах дасяжнасці адной з батарэй зенітна-ракетнага комплексу Patriot з трох, якія ўкраінскія ВПС разгарнулі на Паўднёвым фронце.

Як заўважае Купер, усё, што неабходна было зрабіць украінцам, гэта таемна разгарнуць прыдатную зенітна-ракетную сістэму, каб паразіць два самалёты з вялікай адлегласці.

ВВС пісала, што гэта мог быць адзін з ЗРК С-300 ці РАС-2/3. Але існуюць некаторыя сведчанні таго, што была аб'яднаная праца С-300 і Patriot.

На карысць гэтага гаворыць паведамленне аб тым, што знішчальнік-бамбавік Су-34 расійскіх ВПС выявіў раней невядомую ўкраінскую батарэю С-300, якая ўключыла радар, за некалькі хвілін да таго, як былі збітыя А-50 і Іл-22.

Калі батарэя С-300 зрабіла першапачатковае падсвятленне, яна перадала даныя аб цэлях на найбліжэйшую схаваную батарэю Patriot.

«Апошняя ўключыла свой радар усяго на некалькі секундаў: дастаткова доўга, каб атрымаць уласныя даныя аб цэлях, але занадта коратка, каб рускія маглі надзейна выявіць яго і ацаніць як пагрозу», — мяркуе Купер.

А потым украінцы пачалі запускаць свае ракеты. Праз хвіліну ракеты ўзарваліся, знішчыўшы А-50 і пашкодзіўшы Іл-22.

«Пасля заканчэння агнявых дзеянняў, — піша Купер, — украінскія экіпажы С-300 і PAC-2/3 неадкладна спынілі выпраменьванне і пачалі збіраць свае сістэмы, каб прыбраць іх і такім чынам пазбегнуць любой магчымай адплаты з боку Расіі».

Цяпер, калі ВПС Расіі не гатовыя рызыкнуць двума апошнімі лётнымі А-50, ім давядзецца змірыцца са сваёй новай няздольнасцю забяспечыць радыёлакацыйнае пакрыццё ўсяго Крыму. Іншымі словамі, Расія павінна прыняць рызыку працягу — а дакладней, эскалацыі — украінскіх ракетных налётаў на свае войскі на паўвостраве.

@nashaniva Ва Украіне ўпершыню выкарысталі «гібрыдную» сістэму СПА FrankenSAM #україна #війна #война #славаукраїні #нашаніва #зсу #всу #новости #білорусы #беларускітыкток #мова ♬ Dramatic Military - Faid rafanda

Чытайце яшчэ:

Гібель А-50: як УСУ маглі знішчыць расійскі лятаючы радар?

Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам

Украіна збіла расійскі звышкаштоўны самалёт над Азоўскім морам

Каментары1

  • Беларус
    17.01.2024
    Малайцы ўкраінцы. Жыве Беларусь, Слава Украіне!

Цяпер чытаюць

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 485

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

Чалы аналізуе задачы, якія Лукашэнка паставіў новаму ўраду3

Украінская паліцыя затрымала чалавека, якога падазраюць у забойстве актывіста Дзям'яна Ганула4

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў12

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Шарснёў раскрытыкаваў Мінспорту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну6

Загінуў 22-гадовы беларус Аляксандр «Лыч» Серада, які ваяваў за Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць