Грамадства66

Пятрухін пра сямейную драму падчас турмы: жонка змяніла прозвішча сабе і сыну

Аўтар ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін у новым выпуску ТОКу расказаў, пра што шкадуе.

Сяргей Пятрухін Сергей Петрухин Sergey Petrukhin
Сяргей Пятрухін. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Сяргей Пятрухін у мінулым быў вядомым блогерам. У 2020-м годзе ён быў арыштаваны. Выйшаў на волю ён ў снежні 2022 года. А нядаўна праз пагрозу новага затрымання выехаў за мяжу.

Па словах Сяргея, ён шкадуе, што ў выніку ўсіх падзей, што з ім адбыліся, страціў сям'ю.

«Жонка памяняла прозвішча. Сыну памяняла. І маці мая за Лукашэнку. І сястра мяне ў гэтым плане не падтрымлівае».

Акрамя гэтага, як адзначае мужчына, пасля турмы разладзіліся адносіны з сынам. «Там поўны дысбаланс».

Але Пятрухін не тлумачыў сыну, чаму яго пасадзілі:

«Ён вучыцца ў нейкай там школе з міліцэйскім ухілам. Мне жонка сказала: «Ты туды нават не заходзь».

«Але я неяк перажыву», — гаворыць мужчына і адзначае, што разумее, у чым сэнс яго ахвяры:

«Мне вельмі істотна, што пра мяне будуць думаць людзі і мой сын. Потым ён разбярэцца. І калі разбярэцца, будзе мной ганарыцца».

Глядзіце цалкам:

Каментары6

  • FF
    25.02.2024
    І пасля хтосьці будзе казаць пра 97%? Такіх сямейных драмаў тысячы

    А іх быць не павінна. Мне асабіста усё адно, лукашысты мае сваякі ці не. Калі яны нармальныя людзі, я і далей з імі размаўляю. Ніякая палітыка не вартая такіх сварак
    • Тэкля
      25.02.2024
      FF, Не магу сказаць, што мне ўсё адно. З ярымі лукашыстамі стасункаў не падтрымліваю, не гледзячы на сваяцтва. З адэкватнымі стасуюся. У асноўным на мінімальным узроўні
  • Тэкля
    25.02.2024
    Розныя жонкі і дзеці... Хто ўсёй сям'ёй ў вязніцы пабываў, а хто ў "праваахоўнікі" так званыя падаўся...

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду14

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу па ўсёй Беларусі быў мароз

Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую

«Германія вяртаецца»: будучы канцлер Мерц дамовіўся аб рэформе абмежаванняў на дзярждоўг

Як выбраць фільм ці серыял на вечар? Сачыце за гэтымі рэсурсамі6

У Маладзечанскім раёне вяскоўцы змагаюцца з крамай, дзе прадаюць дрэнныя прадукты5

У Францыі амаль кожная пятая дзяўчына спрабавала негетэрасэксуальныя адносіны32

Спецпасланнік Трампа вымушаны быў чакаць Пуціна восем гадзін. Менавіта для таго ў Маскву выклікалі Лукашэнку7

Новы прэм’ер Канады назваў заявы Трампа «вар’яцтвам»

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду14

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць