Спорт

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Усе тры пенальці — такога на чэмпіянатах Еўропы не было ніколі. Але, па статыстыцы, Дыёгу Кошта бярэ кожны трэці 11-метровы. За ўвесь час з 24 пенальці партугалец адбіў восем, і гэта ўнікальная статыстыка.

Дыёгу Кошта. Фота: Petr Josek / AP

Галкіпер «Порту» Дыёгу Кошта лічыцца адным з самых дарагіх брамнікаў свету. Дыёгу ацэньваецца, як і Джанлуіджы Донарума (ПСЖ, зборная Італіі) і Грэгар Кобель («Барусія» Дортмунд, зборная Швейцарыі). Кожны, паводле Transfermarkt, каштуе €40 млн. Хто такі Дыёгу Кошта і чаго ён дамогся, піша Championat.com.

Дыёгу — аднагодка Донарумы (італьянцу ўжо 25, а ўвосень 25 споўніцца і партугальцу). Тым не менш калі Джыджы дэбютаваў за аснову «Мілана» ў далёкім 2015-м, то Кошта прыйшлося чакаць першага выхаду на поле за «Порту» да восені 2019-га.

Галкіпер абдзелены, зрэшты, не быў: раней ён увесь час гуляў за дубль «драконаў» у другой партугальскай лізе, маладзёжку ў юнацкай ЛЧ і зборныя Партугаліі розных узростаў. Так, у 2016-м Кошта стаў чэмпіёнам Еўропы U17 і найлепшым брамнікам свайго ўзросту, за шэсць матчаў прапусціўшы ўсяго толькі адзін мяч, і то — у фінале з Іспаніяй. Тады справа дайшла да серыі пенальці, і якраз сейв Дыёгу прынёс тытул.

Разам з Коштам трыумфатарамі сталі і іншыя цяпер вядомыя футбалісты: Дыёгу Лейтэ (цяпер цягне «Уніён»), Дыёгу Далот («МЮ») і Рафаэл Леау («Мілан»).

У тым жа 2016-м 17-гадовы Дыёгу адыграў два матчы за зборную U19 — яго каціравалі і на больш старэйшым узроўні.

Новы год — новыя дасягненні. З камандай U19 Кошта ўзяў срэбра еўра і ўварваўся ў сімвалічную зборную турніру, а са зборнай U20 толькі ў чвэрцьфінале ЧС саступіў Уругваю ў серыі 11-метровых. У 2018-м Партугалія з Дыёгу перасягнула папярэдняе дасягненне і ўжо заваявала чэмпіянат Еўропы (так, турнір праводзіцца штогод).

Адзін з сэйваў Кошты ва ўчорашнім матчы. Фота: Antonio Calanni / AP

Былі і поспехі на клубным узроўні: «Порту» з Кошта, а таксама з Віціньяй (цяпер у ПСЖ) і Фабіу Віейрай («Арсенал») перамог у юнацкай ЛЧ-2018/2019, абыграўшы ў фінале «Чэлсі» (3:1) з Конарам Галахерам і Білі Гілмарам.

У сезоне-2019/2020 Дыёгу паўнапраўна заняў месца ў аснове падчас матчаў за Кубак Лігі і Кубак Партугаліі, а ўжо ў наступным годзе ўпершыню згуляў у дарослай ЛЧ.

Улетку 2021-га Кошта дабраўся са зборнай U21 да фіналу Еўра, увайшоўшы ў яго сімвалічную зборную. Пасля таго турніру Дыёгу стаў асноўным і ў «Порту», выцесніўшы са складу Агусціна Маркесіна.

Дэбют у галоўнай нацыянальнай камандзе таксама быў пытаннем часу і здарыўся ў канцы года. Юны галкіпер хутка пераканаў трэнерскі штаб, што лепш за яго ў Партугаліі брамнікаў няма, і заваяваў месца ў старце. Хоць канкурэнцыя ў краіне вельмі магутная: ёсць і Антоні Лопеш з «Ліёна», і ветэран Руй Патрысіу з «Ромы», і Руй Сілва з «Бетыса», і Жосэ Са з «Вулверхэмптана».

На ЧС-2022 Кошта адыграў усе пяць матчаў за Партугалію, а перад гэтым стаў двухразовым чэмпіёнам краіны. Але калі раней ён быў у клубе дублёрам, то цяпер вырас у аднаго з галоўных яго герояў: адыграў «насуха» ў 15 сустрэчах і быў прызнаны найлепшым галкіперам лігі.

У наступным сезоне «Порту» ўжо не ўзяў золата, і ўсё-такі Кошта быў гэтак жа выдатны: прапусціў без уліку пенальці 15 галоў, хоць, па статыстыцы, павінен быў 22. Дарэчы, пра 11-метровыя. У леташняй ЛЧ Дыёгу ўсталяваў адразу два рэкорды галоўнага еўракубка, стаўшы першым, хто:

— адбіў па ходзе турніру аж тры ўдары з «кропкі» (два ад «Баера» і адзін ад «Бруге») — першым у гісторыі турніру;

— адбіў пенальці і зрабіў галявую перадачу ў адным матчы — з «Баерам».

Удумайцеся: 8 адбітых з 24 (гэта пасля сённяшняй серыі). Гэта кожны трэці пенальці! Проста нерэальна.

Іншая супервартасць Кошты — класная гульня нагамі, прычым абедзвюма. Ён вельмі стрыманы і не баіцца прэсінгу, перманентна чакаючы, калі аднаклубнікі наперадзе адкрыюцца пад пас. Пры розыгрышы мяча яго можна лічыць паўнавартасным цэнтральным абаронцам, нездарма Дыёгу часта выбягае з штрафной і страхуе партнёраў.

Пры гэтым Кошта ў поўным парадку і пры выкананні непасрэдных абавязкаў: валодае моцнымі рэфлексамі 72,4% сейваў на клубным узроўні наогул, а ў гэтым сезоне — 72,7%. Для параўнання: у Эдэрсана («МанСіці» ў гэтым сезоне-70,7%), у Ноера («Баварыя») — 66,7%, у Райі («Арсенал») — 68,1%. Больш — у Алісана («Ліверпуль», 73,4%) і Ананы (МанЮнайтэд, 74,9%).

Таксама Кошта добра скарачае дыстанцыю і збівае з толку супернікаў выхадамі сам-насам, імгненна прымаючы верныя рашэнні. 

Велізарны патэнцыял Кошты ўжо даўно прыцягвае грандаў:

у лістападзе 2022-га ў «Порту» звярнуўся «Манчэстар Юнайтэд», аднак танней адступных у €75 млн галкіпера адпускаць не хацелі;

у чэрвені «Юнайтэд» зрабіў яшчэ адзін запыт, паспрабаваў збіць цану і зноў атрымаў адмову, прыйшлося пераключыць увагу на Андрэ Анану;

паралельна з «МЮ» ў барацьбу за Кошту ўключыўся «Чэлсі», але партугальцы адкінулі перавод патрэбных € 75 млн па частках, бо хацелі ўсю суму адразу.

Усе тры варыянты сарваліся, тым не менш Кошта разумее: ён яшчэ паспее дарвацца да топ-клуба: «Гуляць за любімую каманду — шчасце і гонар. Размоў аб маім магчымым сыходзе дастаткова, аднак у мяне кантракт да 2027 года», — сцвярджаў гулец мінулым летам.

Дзеля справядлівасці, Кошта здзяйсняў і кашмарныя памылкі: самыя галоўныя — у матчах ЧС-2022 з Ганай і Марока. І ўсё ж яго перспектывы ўражваюць, нездарма эксперты ўжо цяпер ставяць яго ў адзін шэраг з Донарума, Куртуа і Меньянам.

«Порту» ведае цану брамніку, і яна завоблачна высокая. Аднак трансфер Кошты ў топ-лігу рана ці позна ажыццявіцца, і пры належнай агранцы на новым месцы Дыёгу здольны на доўгія гады стаць новым Ікерам Касільясам.

Дарэчы пра яго. Ікер дагульваў у Партугаліі і на свае вочы назіраў за прагрэсам юнага Дыёгу. Вялікі галкіпер у 2018 годзе не саромеўся хваліць маладога калегу: «Тут узыходзіць сапраўдная зорка. Яго прозвішча Кошта. Думаю, ён будзе цудоўным брамнікам».

Прайшло ўжо пяць гадоў, і пакуль што прагноз легенды цалкам апраўдваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта14

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызнаўся, што спрэчка з Зяленскім у Белым доме была часткай ціску на Украіну12

Настаўніца расказала, як педагогі вымушаны справаздачыцца за паездкі за мяжу6

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа2

Трамп заявіў, што «многія элементы» мірнага пагаднення ўжо ўзгодненыя3

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог7

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі7

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»1

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа3

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта14

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць