Праўда, дакумент Яўгена Чарвінскага ўжо і так быў пратэрмінаваны.
Былы палітвязень Яўген Чарвінскі апублікаваў у інстаграме відэа, на якім спальвае свой беларускі пашпарт. У каментары «Нашай Ніве» ён назваў свой перформанс пасылам беларускім уладам.
Цяпер у Чарвінскага няма пашпарту, але хлопец не перажывае — ён падаўся ў Польшчу на міжнародную абарону і атрымаў адпаведны дакумент.

А беларускі пашпарт у яго ўжо быў несапраўдны — тэрмін прыдатнасці скончыўся ў жніўні 2023 года.
Яўген Чарвінскі быў арыштаваны ў ноч пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасня 2020 года. Яму прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі па артыкуле 363 КК (супраціў супрацоўніку міліцыі). Чарвінскага абвінавацілі ў тым, што ён распыліў газавы пярцовы балончык, уцякаючы ад амапаўцаў. У студзені 2023 года выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Каментары