Грамадства9898

Ягораў і Пракоп'еў хочуць, каб да жніўня 2025 Ціханоўская правяла выбары лідара дэмакратычных сілаў

Андрэй Ягораў і Вадзім Пракоп'еў заклікалі правесці выбары лідара дэмакратычных сілаў. Яны бачаць у апазіцыі крызіс і перакананыя, што гэта найлепшы спосаб пераадолець яго.

«Выбары — аснова дэмакратыі. Дэмакратычныя сілы маюць правераную платформу Паўла Лібера, якая даказала сваю бяспеку на выбарах у Каардынацыйную раду. … Цяпер важна ўлічыць мінулыя недахопы і прыцягнуць больш выбаршчыкаў.

Выбары не толькі пацвердзяць мандат лідара, але і дазволяць выбарцам выбраць найбольш эфектыўную перадвыбарчую праграму і адсочваць яе рэалізацыю. Мы ўпэўненыя, што да жніўня 2025 года, калі мінаюць паўнамоцтвы дзейнага лідара, дастаткова часу для якаснай падрыхтоўкі і правядзення выбараў», — гаворыцца ў заяве блока. 

Ягораў і Пракоп'еў мяркуюць, што арганізаваць такія выбары павінна Святлана Ціханоўская.

Яны не згодныя з тым, што нізкая яўка аслабіць міжнароднае прызнанне.

«Заходнія партнёры кіруюцца выключна сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а не ўнутранымі паказчыкамі дэмакратычных сілаў ва ўмовах рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі. Для іх важнейшая наша прыхільнасць дэмакратыі, празрыстасці і змяняльнасці ўлады», — запэўніваюць яны.

Нагадаем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла 3-4 жніўня, быў падпісаны сумесны пратакол, паводле якога Святлана Ціханоўская абвяшчаецца нацыянальным лідарам да моманту правядзення сумленных выбараў у Беларусі.

Некалькі фракцый у Каардынацыйнай радзе, а таксама некаторыя палітычныя групы запярэчылі гэтаму. Блок «Беларусы» Ягорава і Пракоп'ева заявіў, што мандат Ціханоўскай скончыцца 9 жніўня 2025 года, у пятыя ўгодкі апошніх прэзідэнцкіх выбараў. 

Блок Ягорава — Пракоп'ева набраў на выбарах у Каардынацыйную раду 1050 галасоў (усяго ўдзел у выбарах узялі 6723 чалавекі). Тыя выбары выйграў блок Паўла Латушкі, за які прагаласавалі 2358 чалавек.

Каментары98

  • хмык
    13.08.2024
    увогуле не разумею, што значыць "абвяшчаецца нацыянальным лідарам да моманту" ? нацыянальны лідар - гэта што - пасада такая ? здаецца, нацыянальныя лідары не абвяшчаюцца, а робяцца. робяцца праз прызнанне людзей, для якіх нацыянальная ідэя не пусты гук. нацыянальны лідар - гэта чалавек, які шмат год (нават ад маленства) рупіўся на ніве беларусчыны. гэта, як Зянон Пазняк. або, як... Мікола Бугай ;)
  • спонсары
    13.08.2024
    «Заходнія партнёры кіруюцца выключна сваімі нацыянальнымі інтарэсамі,

    дык пра чые нацыянальныя інтарэсы дбаюць ягоравы-пракопавы? беларусаў? ці заходніх партнёраў?
  • Ідзіце лесам
    13.08.2024
    У 2020-м незалежная платформа па падліку галасоў здолела зафіксаваць і падлічыць галасы соцень тысяч беларусаў. Менавіта на гэтай падставе можна казаць, што Ціханоўская - законна абраны прэзідэнт Беларусі. У выгнанні яе назвалі нацыянальнай лідаркай, бо яна мела і мае безумоўную легітымнасць, у аднозненне ад іншай палітычнай шалупоні, якая жабравала і шукала магчымасцяў у ейнай арбіце. Калі ў 2025-м не ўдасца правесці аналагічны электронны падлік галасоў, у якім масава прымуць удзел беларусы з Беларусі, то Ціханоўская перастане лічыцца легітымным палітыкам, які прадстаўляе інтарэсы ўсяго беларускага грамадства. А ашуканцы Ягораў і Пракоп'еў прапануюць разыграць чарговы міжсабойчык на 5-6 тысяч галасоў, каб што? Толькі каб распіліць бабла. Іншага адказу ў мяне няма.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Літва спрабуе пераканаць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію5

Беларусы сталі атрымліваць лісты ад махляроў з «нацыянальнай паліцыі па наркотыках»

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны2

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі6

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць