Культура

З РТБД, які грамяць улады, сышла яшчэ адна зорка

У пачатку лістапада з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) былі звольненыя чацвёра акцёраў, сярод іх зоркі калектыву Максім Брагінец , Зміцер Давідовіч і Арцём Курэнь. Як даведалася «Люстэрка», зараз з калектыва сышла яшчэ адна з яго лідарак — акторка Ганна Семяняка. Пацвярджэннем гэтай інфармацыі стала выдаленне яе старонкі з сайта тэатра.

Ганна Семяняка. Фота: rtbd.by

Ганна Семяняка нарадзілася ў 1991 годзе ў Стоўбцах Мінскай вобласці. У 2013-м скончыла Акадэмію мастацтваў (курс Мікалая Кірычэнкі) па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно». З таго часу працавала ў РТБД.

Семяняка перамагала ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за ролю Дзіны ў спектаклі «Сірожа» на VII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2019-м. Таксама яна была занята ў лепшых спектаклях РТБД — «Шлюб з ветрам», «Забалоцце», «Пачупкі» і шэрагу іншых. 

Дакладная прычына звальнення актрысы невядомая. З аднаго боку, яе магла звольніць дырэктар тэатра Святлана Навуменка — як да гэтага яе калегаў. З іншага — практычна ўсе спектаклі, у якіх была занятая Семяняка, пасля звальнення іншых акцёраў зніклі з рэпертуару, іграць ёй практычна няма чаго. Акрамя таго, Ганна — жонка звольненага акцёра Арцёма Курэня, з якім яна грала ў шэрагу спектакляў вядучыя ролі.

Арцём Курэнь і яго жонка, таксама актрыса Ганна Семяняка. Сцэна са спектакля «Шлюб з ветрам». Фота: rtbd.by

Гэта пацвярджае неафіцыйную інфармацыю, што большая частка спектакляў, знятых з рэпертуару з-за затрыманняў акцёраў, аднаўляцца не будзе. Напрыклад, у «Шлюбе з ветрам» Курэнь і Семяняка гралі галоўныя ролі. Замяніць іх немагчыма. Фактычна трэба ставіць новы спектакль, ад чаго, здаецца, вырашылі адмовіцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны1

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі6

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?10

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць