Грамадства1515

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў

Каардынацыйная рада выступіла з заяваю па сітуацыі з Васілём Верамейчыкам, затрыманым у В'етнаме і дэпартаваным у Беларусь.

Каардынацыйная рада звяртае ўвагу, што сітуацыя Васіля Верамейчыка патрабуе асаблівай увагі.

Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года ў Беларусі і пагрозы арышту ён эмігрыраваў ва Украіну, дзе ўступіў у Полк Каліноўскага. У якасці намесніка камандзіра батальёна «Волат» ён удзельнічаў у баях на поўдні і ўсходзе Украіны, быў паранены ў Мікалаеўскай вобласці, узнагароджаны медалём за заслугі.

Таксама Васіль з’яўляецца сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. У 2024 годзе ён быў абраны ў Каардынацыйную раду Беларусі.

«Па падставах, якія мы лічым неабгрунтаванымі, у 2023 годзе дэпартамент міграцыі Літоўскай Рэспублікі забараніў Васілю Верамейчыку ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. Гэта вымусіла яго шукаць прытулак у патэйцыйна небяспечных краінах», — піша КР.

Каардынацыйная рада звяртаецца да міжнароднай супольнасці і праваабарончых арганізацый з заклікам прыкласці ўсе намаганні для абароны жыцця і правоў Васіля Верамейчыка.

Каардынацыйная рада заклікала:

— урады краінаў свету спыніць супрацоўніцтва з сілавымі структурамі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе;

— перагледзець падыходы да прадастаўлення міжнароднай абароны і гуманітарнага ДНЖ беларусам у Літоўскай Рэспубліцы і распаўсюджаннай практыцы прызнання беларусаў «пагрозай для нацыянальнай бяспекі», акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку;

– ініцыяваць перамовы з уладамі Беларусі аб магчымым абмене Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж у інтарэсах Беларусі.

— урад Украіны прызнаць Васіля Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд. 

КР заяўляе аб недапушчальнасці экстрадыцыі палітычных актывістаў у Беларусь, дзе яны падвяргаюцца несправядліваму пераследу, і заклікае дэмакратычную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў у мэтах абароны Васіля Верамейчыка і прадухілення новых такіх выпадкаў.

Каментары15

  • 1
    24.11.2024
    Наўрад ці там нават даведаюцца пра гэты заклік. Нават беларусу, які штодня чытае навіны і абазнаны, складана зразумець, навошта патрэбная гэта рада і што яна каардынуе, акрамя паглынання сродкаў. Што і казаць пра замежнікаў.
  • Use
    24.11.2024
    Спроба залічана але
    1. Чаму сваячасова не дамаглі чалавеку калі ведалі пра бяду (пытанне да Егорава, Пракоп'ева, Стрыжака іншых хто ведаў пра забароны і дэпартацыю)?
    2. Чыноўнікі Літвы нават не прызналі сваёй памылкі больш таго пачалі адстойваць сваё памылковае рэшанне. Як яны будуць ўключаць ў абмен чалавека які для іх нябыта "пагроза нацыянальнай бяспекі"? Якому ў дадатак яны забаранілі і ўезд у Эўразьвяз? Памылкі сваёй яны не прызналі.
    3. Навошта Украіне ўключаць у спіс абмену беларуса які ваяваў за Украіну, мае вайсковыя ўзнагароды і якому яна ж забараніла ўезд ва Украіну?
    4. Як бачым рэакцыю што Стрыжака, што з Літвы, што ад некаторых асоб ва Украіне ўсе яны вінавацяць асабіста ваяра ў ягонай бядзе і ніхто з іх не жадае нават на кроплю падзяліць адказнасць за тое што здарылася.
    ***
    Мне вельмі балюча ўся гэта гісторыя. Вялікі жаль. Вельмі хацеў бы памыліцца і вельмі хацеў бы пабачыць яго на свабодзе ў вольнай краіне, а не даведацца са СМІ пра вынесены смяротны прысуд і тое што чалавека хутка растралялі.
  • Hat
    24.11.2024
    Каб яго абменяць Літва павінна прызнаць сваю памылку аб дэпартацыі Верамейчыка, прызнаць памылку аб забароне на аб'яднанне з сям'ёй. Памылку аб забароне на ўезд у Літву і Эўразьвяз. Ці зрабілі яны гэта? Не. Таму належыць спачатку адмяніць памылковыя рэшанні, а літоўскія чыноўнікі гэта не зробяць. Пагэтаму належыць падаць у суд на Літву і дабівацца праз суд абдмяніць памылковыя рэшаніі прызнаць гэту памылку. Нават калі для гэтага спатрэбяцца годы і нават калі гэта стане занадта позна.
    ***
    Што датычыцца Украіны то спадзяюся што ГУР правядзе расследаванне як Верамейчык трапіў пад забарону, што гэта забарона будзе адменена і нейкім цудам ГУР ўдасца выратаваць яго з кіпцюроў лукашызму.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны1

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі6

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?10

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць