Спорт33

Скакун беларускай зборнай сумуе па Алімпіядзе: Што ні кажы, гэта галоўныя спаборніцтвы ў жыцці

Чэмпіён Беларусі па скачках з шастом Мацвей Волкаў паразважаў, ці заменяць гульні БРІКС Алімпіяду.

Matvey Volkov Мацвей Волкаў Матвей Волков
Мацвей Волкаў. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Расійскі скакун з шастом Мацвей Волкаў, якому прадракалі статус зоркі, перайшоў у зборную Беларусі ў 2020 годзе — тады яму было 16 гадоў. У складзе беларускай каманды ён паспеў выйграць моладзевы чэмпіянат свету ў 2021-м. А затым пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, і беларускіх лёгкаатлетаў разам з расіянамі адхілілі ад міжнародных стартаў.

Ва ўмовах ізаляцыі адной з альтэрнатыў міжнародным спаборніцтвам сталі Спартыўныя гульні краін БРІКС. Мацвей заваяваў на іх бронзавы медаль. Але ў эфіры БТ падзяліўся, што гульні БРІКС не заменяць Алімпіяду.

«Таму што ўвесь спорт, уся лёгкая атлетыка завязаны на алімпійскіх цыклах. Як ты там што ні кажы, ва ўсіх галоўныя спаборніцтвы ў жыцці — гэта Алімпіяда.

Цяпер тэндэнцыі мяняюцца. Але сістэма застаецца ранейшай. Ніхто сістэму фарматаваць чамусьці не хоча, хоць зразумела, што верагодней за ўсё Алімпіяды бліжэйшым часам для нас не будзе і другіх міжнародных стартаў таксама».

«Вось мы паехалі на гульні БРІКС — напрыклад, формы далі, шчыра кажучы, мала. Адны шорты, адну майку нейкую. І вось спартыўны касцюм. І гэта ўсё», — заўважыў скакун.

Бан спартоўцаў на міжнародных спаборніцтвах ён называў «адной з самых сур'ёзных санкцыйных мер».

Каментары3

  • Ганьба
    04.12.2024
    Любіш Лукашэнку - любі й дваровы спорт.
  • Андрусь
    04.12.2024
    Гэтыя расійцы так і не ўцямілі, што ў іхнім алімпійскім бане вінаваты Пуцін і змагацца трэба супраць Пуціна. Яны рэальна вінавацяць у тым, што іхняя кароткая спартовая маладосць пройдзе на гэтых БРІКСах, НАТА і англасаксаў.
  • Bulls
    04.12.2024
    Андрусь, расiйцы цi нашыя, ня трэба чакаць ад спартоўцаў вялiкага iнтэлекту, не тыму яны ў сваю т.зв. "конскую акадэмiю" трапiлi. Гэта вам не ЗША, дзе 2,5 мятровы чорны баскетбалiст можа мець PHD па фiзiцы, бо ен вучыўся ў сапраўдным унiверсiтэце, проста на фiзкультуры выявiўся талент да спорту.

Цяпер чытаюць

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта4

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Усе навіны →
Усе навіны

Лойка: Калаўр мог спрачацца і адвакатаваць такія рэчы, пра якія ніхто іншы заікнуцца не мог7

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі7

Тэлетрансляцыя са стадыёна ў Мінску, які ў 2021 годзе адкрываў Лукашэнка, «небяспечная для здароўя аператараў»1

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа3

Палітзняволеная Антаніна Канавалава расказала, што ёй прапаноўваў ГУБАЗіК пасля яе вызвалення3

Магілёўскі кандуктар забаўляе пасажыраў песнямі ВІДЭА1

Абельская: Выклік брыгады хуткай дапамогі дорага каштуе35

Як ахоўваюць Пуціна — новае расследаванне6

Павел Латушка стварае свой фонд. Што гэта за арганізацыя?27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта4

Знайшоўся гурт, які плануе сабраць «Мінск-Арэну» чатыры разы запар. І ўжо амаль зрабіў гэта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць