Свет33

Каманда Трампа разглядае варыянты як змякчэння, так і ўзмацнення санкцый адносна Расіі

Паводле звестак выдання Bloomberg, цяпер у камандзе абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядаюць два падыходы, пры дапамозе якіх можна прымусіць Расію да заканчэння баявых дзеянняў ва Украіне.

Дональд Трамп. Фота: Tasos Katopodis/Getty Images

Як даведаўся Bloomberg, у выпадку, калі адміністрацыя Трампа палічыць, што вайна ва Украіне блізкая да завяршэння, ЗША будуць гатовыя пайсці на саступкі ў адносінах да расійскага нафтавага сектара. У прыватнасці, чыноўнікі разглядаюць магчымасць працягвання ліцэнзій вытворцаў або павышэння цэнавай столі на расійскую нафту.

У адваротным выпадку каманда Трампа збіраецца ўзмацніць санкцыйны ціск. Паводле крыніц Bloomberg, гаворка можа ісці пра санкцыі супраць еўрапейскіх грузаадпраўшчыкаў і пакупнікоў нафты з Азіі — кампаній з Кітая і Індыі. Пакуль што стратэгія санкцыйнага ціску знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі.

Да якога з двух падыходаў схіляецца сам Трамп — невядома.

Падыход, які ўрэшце абярэ Трамп, будзе мець вырашальнае значэнне для сусветнага рынку нафты. Ф'ючэрсы нафты маркі Brent ужо падаражэлі амаль на 5 даляраў за барэль з моманту абвяшчэння пра новыя санкцыі. Некаторыя аналітыкі чакаюць далейшага росту, што прывядзе да павышэння кошту паліва ва ўсім свеце.

«Ранні барометр таго, як каманда Трампа спраўляецца з санкцыямі супраць Расіі, з'явіцца ў сярэдзіне сакавіка, калі скончыцца тэрмін дзеяння генеральнай ліцэнзіі, якая дазваляе згортванне закупак расійскіх энерганосьбітаў. Калі Міністэрства фінансаў дапусціць заканчэнне тэрміну дзеяння выключэння па некаторых транзакцыях, гэта можа ўзмацніць ціск на Крэмль», — гаворыцца ў публікацыі.

10 студзеня адміністрацыя цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўвяла самыя строгія з пачатку вайны санкцыі супраць расійскага нафтавага сектара. Пад абмежаванні трапілі «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз», звыш 180 суднаў «ценявога флоту» і іншыя кампаніі.

Каментары3

  • Чубаты балабол
    16.01.2025
    Гэта чарговы раз сведчыць, што ў Трампа словы разыходзяцца з рэчаіснасцю і што насамрэч у яго няма ніякага сапраўднага плана па завяршэнні вайны.
  • Барадзед
    17.01.2025
    Чубаты балабол, а что у него вообще есть?
  • Трамп
    17.01.2025
    Барадзед, 7 миллиардов 💸, президентское кресло и Цукерберг с Маском за спиной

Цяпер чытаюць

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна17

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Якім будзе новы гістарычны музей Беларусі3

«Эрудзіраваны не значыць разумны». Знаток «Што? Дзе? Калі» Раўшан Аскераў выклікаў замяшанне сваім інтэрв'ю17

Што адбылося з 16-гадовай дзяўчынай з Дзяржынска, якая памерла пасля курэння вэйпу? Расказваюць яе сябры7

Даляр сёння спікіраваў адразу на шэсць капеек3

Карпянкоў расказаў, як узмацнілі ахову калоній — «збегчы практычна немагчыма»9

Экс-аднаклубнік беларуса з Македоніі загінуў, калі ратаваў людзей з пажару начнога клуба, дзе загінулі 59 чалавек

Што ўказвае на высокую рызыку суіцыду ў чалавека, які пра гэта кажа? Адказвае псіхіятр4

Стала вядома пра смерць 41-гадовага былога палітвязня з Гродна Аляксея Аўсюкевіча13

Спіс мерапрыемстваў да Дня Волі на выгнанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна17

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць