Эканаміста Данэйку завочна асудзілі да 12 гадоў па справе «Каардынацыйнай рады»
У Мінскім гарадскім судзе 31 студзеня вынеслі завочны прысуд эканамісту і адміністрацыйнаму дырэктару даследчага цэнтра BEROC Паўлу Данэйку, піша «Вясна».

Суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла Паўлу Данэйку завочна 12 гадоў калоніі і штраф у памеры 13 000 базавых велічыняў (546 000 рублёў).
Эканаміста прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
ч. 4 арт. 16 і ч. 4 арт. 233 (арганізацыя і кіраўніцтва прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі),
ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады),
ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
Паводле версіі абвінавачання, Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады».
-
У злітай размове сілавікі абмяркоўваюць, як адсочваюць людзей па лакацыі мабільнага тэлефона. Надзейна схавацца з ім складана
-
Касы самаабслугоўвання патрабуюць беларусаў сканаваць адразу два коды. Што адбываецца?
-
«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага
Каментары