Ён лічыць, што завяршэнне вайны магчымае ў 2025 годзе.

Перамовы Украіны з Расіяй магчымыя ў выпадку гарантый бяспекі ад заходніх партнёраў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу ITV News.
«Калі б у мяне было разуменне, што Амерыка і Еўропа нас не кінуць, і яны нас будуць падтрымліваць і дадуць нам гарантыі бяспекі, то я быў бы гатовы да любога фармату перамоваў», — сказаў Зяленскі.
Ён лічыць, што завяршэнне вайны магчымае ў 2025 годзе.
«Я лічу, што ёсць для гэтага сёння ўсе магчымасці. На мой погляд, Трамп хоча хуткага заканчэння вайны. Хутка ці не, мы не ведаем, як гэта атрымаецца, але мы ведаем, што трэба быць моцнымі. Ён моцны, але трэба ў саюзе з еўрапейцамі дзейнічаць рашуча», — выказаў меркаванне Зяленскі.
Ён адзначыў у інтэрв'ю, што Кіеў верне акупаваныя ўкраінскія землі, калі Расія «будзе слабай».
Трамп расказаў пра тэлефонную размову з Пуціным наконт Украіны
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях
Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні
Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну
Каментары
Будапешцкі мемарандум — міжнародная дамова гарантыі бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі, Казахстана і Украіны да міжнароднай Дамовы пра нераспаўсюджанне ядзернай зброі, заключаная 5 снежня 1994 года паміж Беларуссю, Казахстанам, Украінай і краінамі-гарантамі Вялікабрытаніяй, ЗША і Расіяй, наўзамен адмовы ад ядзернай зброі і прыняцця бяз’ядзернага статусу гарантавала Беларусі, Казахстану і Украіне гарантыі суверэнітэту і бяспекі.