Зяленскі: Наша сустрэча ў Белым доме прайшла не так, як прадбачылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна
Прэзідэнт Украіны Уладзімр Зяленскі яшчэ раз падкрэсліў, што Украіна прагне міру. Украіна гатовая падпісаць дамову аб выкапнях, заўважыў ён у сваім твітары.

«Наша сустрэча ў Вашынгтоне, у Белым доме, у пятніцу прайшла не так, як прадбачылася. Крыўдна, што так здарылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна. Мы хацелі б, каб у далейшым супрацоўніцтва і зносіны былі канструктыўнымі», — напісаў Зяленскі.
Ён дадаў, што для міру разам з камандай гатовы працаваць пад лідарствам Трампа.
Першымі этапамі прэзідэнт Украіны прапанаваў вызваленне палонных і перамір'е ў небе: забарона ракет, дальнабойных дронаў, бамбаванняў энэргетычнай і іншай грамадзянскай інфраструктуры — і неадкладнае перамір'е на моры, калі Расія зробіць тое ж самае.
Яшчэ раз ён сказаў, што Украіна шануе тое, як шмат Амерыка зрабіла для яе, і ўдзячна. Дамову аб выкапнях краіна гатовая падпісаць «у любы час і ў любым зручным фармаце».
Каментары
Хотя, рубио, во вчерашнем интервью честно признался, что они, американцы, не знают чего хочет путин и на что он согласен, но, ещё не приступив к переговорам всё отдали путину на блюдце с каёмочкой от трампа.