Усяго патроху11

«Правілы зносінаў з сабакамі»: як правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі

Калі сабака зажмурваецца — што ён хоча гэтым сказаць? А калі глядзіць проста ў вочы? Увогуле, як правільна паводзіцца з сабакамі? Адказ на гэтыя пытанні дакладна ведае кінолаг Святлана Брылеўская — стваральніца памяткі бацькам «Правілы зносінаў з сабакамі».

Святлана Брылеўская.

Памятка «Правілы зносінаў з сабакамі» — невялікая, але змястоўная. Яна адрасаваная ў першую чаргу бацькам, бо менавіта яны абавязаныя навучыць дзіця правільна і бяспечна стасавацца з хатнімі жывёламі.

У брашуры ўтрымліваюцца асноўныя моманты ўзаемаадносінаў з сабакамі: як правільна чытаць сігналы іх цела; як паводзіцца з сабакам, калі ён з гаспадаром (і калі без гаспадара) і інш.

Ідэя памяткі — арганічны працяг сацыяльна-асветніцкай працы па паводзінах з сабакамі, якую Святлана вядзе ў Фаніпалі. Біёлаг паводле адукацыі, яна ўжо шмат гадоў займаецца кіналагічнай і заводчыцкай працай: жанчына — стваральніца «Цэнтра аматараў жывёл «ЛАВБРИЛ», а з 2018 года — адна з арганізатарак сацыяльна-асветніцкага кіналагічнага фестывалю «ДогФэст» у Фаніпалі. Акрамя таго, Святлана 9 гадоў супрацоўнічае з абарончымі зааарганізацыямі, актыўна дамагаецца стварэння ў Фаніпалі пляцовак для выгулу і дрэсіроўкі сабак, а на родным біяфаку БДУ ініцыявала лекцыю «Грамадства і сабака».

Святлана даўно марыла сабраць правілы паводзінаў з сабакамі. Бо кожны гаспадар павінны разумець мяжу адказнасці, калі заводзіць чатырохногага сябра. Жывёліна заўсёды стараецца быць найлепшым сябрам чалавека, але мы не заўсёды яе разумеем. Веданне правілаў ўзаемаадносінаў дапамагае пазбегнуць непатрэбных канфліктаў. Дый увогуле, калі ў пажарнікаў ёсць памяткі як правільна паводзіцца з агнём, а ў ДАІ — правілы дарожнага руху, чаму не распрацаваць такую памятку па паводзінах з сабакамі?

Памятка бацькам «Правілы паводзінаў з сабакамі» пабачыла свет у рамках яшчэ аднаго сацыяльна-асветніцкага праекта Святланы — «Адукацыйныя сустрэчы па правілах камунікацыі з сабакамі ў Фаніпалі». Восенню жанчына перамагла з гэтай ініцыятывай у конкурсе сацыяльных праектаў ад IDEA Generation Camp. Дзякуючы перамозе яна змагла выдаць памятку і арганізаваць у Фаніпалі некалькі сустрэч па правілах паводзінаў з сабакамі: у Фаніпальскай гімназіі, а таксама у філіяле дзяржаўнай установы «Дзяржынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Фаніпалі». Цяпер Святлана таксама адкрытая для прапаноў сустрэчаў, дзе з задавальненнем распавядзе пра свой праект.

Асноўныя правілы паводзінаў з сабакамі:

  • Дрэсіраваць трэба ўсіх сабак, незалежна ад іх памераў і радаслоўнай.
  • Навучыцеся разумець і паважаць мову цела сабакі, навучыце гэтаму дзіця. Сабака разумее каля 300 чалавечых словаў, чытае эмоцыі па твары, але мова рухаў — адзіная, на якой ён умее размаўляць.
  • Сабака не кусае «раптоўна», перад гэтым ён імкнецца ўнікнуць канфлікту, падае сігналы прымірэння: адварочвае галаву, паварочваецца спінай, падціскае хвост і інш.
  • Ніколі не пакідайце маленькае дзіця сам-насам з сабакам. Не дапускайце, каб вашае дзіця самастойна падыходзіла да чужых сабак.
  • Паважайце асабістую прастору сабакі. Навучыце дзіця гладзіць сабаку акуратна і, найлепш, тыльным бокам далоні.
  • Не трэба бегчы ад сабакі ці да яго, гучна крычаць, чапляцца падчас сну і дражніць ежай.
  • Ніколі не падыходзьце да сабакі без дазволу яе гаспадара. Тое ж і з пачастункамі — заўсёды пытайцеся дазволу ў гаспадара.
  • Ніколі не палохайце дзіця сабакамі — так вы можаце самі сфарміраваць у яго фобію.
  • Максімальна пазбягайце зносінаў з сабакам без гаспадара. Калі гэтага не атрымалася — лепш замерці і не рабіць ніякіх рэзкіх рухаў.
  • Не дазваляйце дзіцяці набліжацца да сабакі са шчанюкамі, а таксама да траўмаванага сабакі. У абодвух выпадках жывёлы могуць паводзіць сябе неадэкватна.

Сацыяльна-асветніцкі кіналагічны фестываль «ДогФэст» — ініцыятыва Цэнтра аматараў жывёл «ЛАВБРИЛ», якую падтрымлівае Фаніпальскі гарадскі выканаўчы камітэт. Асноўная мэта мерапрыемства — павысіць культуру сабакаводства ў нашым грамадстве, папулярызаваць здаровы лад жыцця с чатырохногім сябрам, здаровую экалогію і чысціню навокал. Дапамагчы людзям лепш разумець сабак і такім чынам пазбегнуць канфліктаў з імі. Тут можна паглядзець на выступы сабак, атрымаць бясплатныя кансультацыі беларускіх кінолагаў, ветэрынараў, грумераў і іншых спецыялістаў па сабаках. Наступны «ДогФэст» плануецца 20 верасня 2020 года.

Звязацца са Святланай Брылеўскай па пытаннях памяткі бацькам «Правілы паводзінаў з сабакамі», а таксама валанцёрства на «ДогФэст-2020» можна па тэлефоне +375-296-75-76-72 (вайбер, ватсап, тэлеграм) альбо па электроннай пошце: [email protected].

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ12

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ

Усе навіны →
Усе навіны

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?13

Каля станцыі метро «Пушкінская» здарылася масавая аварыя4

Ціханоўская пра прапагандысцкі фільм БТ: Мы ніколі не будзем рызыкаваць людзьмі25

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады29

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам3

Аляксей Протас устанавіў беларускі рэкорд па балах у НХЛ

Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ12

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць