Меркаванні

Стась Карпаў назваў Пазняка «бяздушным хлусам», а Саннікава — «зларадным тролем»

«Чувак шмат гадоў, як кашчэева яйка, прасядзеў у нафталінавай скрынцы. Напэўна, ён шмат думаў пра свой стан і перспектывы. Перажываў і небеспрычынна пакутаваў. І тут. Раптам. Падзея. Ціханоўская збірае галасы за нейкія там перамовы з уладамі, — піша ў сябе ў фэйсбуку Стась Карпаў. — І што ты робіш? Пішаш задуменны пост, у якім мякка ўказваеш на несвоечасовасць ці бесперспектыўнасць гэтага занятку? Ці, можа быць, на правах больш дасведчанага дыпламата прапануеш чалавеку, які на твой асабісты адрас (як і на адрас любога апазіцыйнага беларускага палітыка) ні разу не дазволіў сабе ніякага хамства, — нейкае больш перспектыўнае прымяненне ягонаму электаральнаму рэйтынгу? Не. Ты посціш катлеткі».

Нагадаем, што катлеты ў сябе ў фэйсбуку як рэакцыю на ініцыятыву Святланы Ціханоўскай па зборы подпісаў пад зваротам да ўладаў за мірныя перамовы аб змене сістэмы запосціў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў. Пасля крытыкі на свой адрас ён гэты пост выдаліў.

«То-бок ты са сваёй нафталінавай скрыні хочаш пры дапамозе гэтай жалю вартай фоткі не проста выскачыць, але адразу ўзяць такую, — піша Стась Карпаў, — вышыню, з якой можна пляваць Ціханоўскай на самую макаўку».

На думку Карпава, «гэта мярзотна. Сядзець на сваёй бюджэтнай канапе і сачыць за драматычнай гісторыяй падзенняў, уставанняў на калені, уздымаў, новых падзенняў, пераадолення, сталення — каб пасля праз губу намякнуць, што ўся гэтая гісторыя — гэта гісторыя чалавека, які «лепей бы ля пліты стаяў»?» — абураецца Карпаў.

«Калі ты збіраўся не так даўно быць прэзідэнтам для ўсіх, аб'яднаць нацыю і кудысьці там яе павесці, а пасля скончваеш кар'еру бессаромным, бяздушным хлусам і параноікам — як Зянон Станіслававіч, альбо пошлым і зларадным тролем — як Андрэй Алегавіч, — то ці такая ўжо несправядлівасць здарылася з табой, раз табе не далі шанца? Думаю, не, — падсумоўвае Стась Карпаў. — Ні з Саннікавым, ні з Пазняком, прынамсі ў кармічным сэнсе, не здарылася ніякай несправядлівасці».

Чытайце таксама: Стась Карпаў: Для чаго былі ўсе хаджэнні і што самае важнае далей

Ініцыятыва Святланы Ціханоўскай па зборы подпісаў пад зваротам да ўладаў за мірныя перамовы аб змене сістэмы ў краіне выклікала крытыку радыкальнай часткі апазіцыі, у тым ліку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, якія выступаюць за больш радыкальныя дзеянні, хоць самі застаюцца за мяжою. У той жа час шырокія колы грамадскасці ідэю Ціханоўскай падтрымалі. За 4 дні зварот падпісалі больш за 670 тысяч чалавек — гэта абсалютны рэкорд для падобнага роду палітычных зваротаў.

У сваю чаргу, лукашэнкаўцы адказалі на зварот Ціханоўскай хваляй ачарнення, а таксама блакаваннем сайта платформы «Голас», на базе якой адбываецца збор подпісаў. Пры гэтым заблакаваць старонкі «Голасу» ў тэлеграме і вайберы ў лукашэнкаўцаў тэхнічнай магчымасці няма.

Чытайце таксама: Стась Карпаў: Няма простага адказу на пытанне, як і чаму Лукашэнка сыдзе

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У нас была выдатная размова5

«Вітаем, КДБ Брэсцкай вобласці». Праграміст расказаў, як з крыміналкай вяртаўся ў Беларусь13

Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць3

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду10

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША3

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі17

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць