Эканоміка

СБ: «Лукашэнка можа сказаць Захаду дзякуй за санкцыі». Эканаміст: «Гэта дзіцячая памылка!»

Дзяржаўная газеты «СБ» перадрукавала нататку данецкага журналіста Аляксея Ільяшэвіча. Ён піша, што аб’ёмы знешняга гандлю Беларусі з ЗША і ЕС растуць рэкорднымі тэмпамі. «Цяпер Лукашэнка можа сказаць Захаду дзякуй за санкцыі супраць Беларусі. Станоўчы эфект ад іх лічыцца мільярдамі», — сцвярджае Ільяшэвіч. Сапраўды, санкцыі ідуць Беларусі на карысць? Зусім наадварот, кажа эканаміст Кацярына Барнукова.

«За студзень-верасень 2021 года беларускі экспарт у краіны ЕЗ вырас амаль на $3,5 млрд (або на 96%)», — прыводзіць лічбы данецкі эксперт. 

Барнукова тлумачыць:

«Гэты рост сапраўды ёсць, гэта статыстычны факт. І па часе гэта сапраўды супадае з увядзеннем санкцый. Вось толькі ніякім чынам гэты рост не звязаны з увядзеннем санкцый, заўважым, што нават у артыкуле «СБ» не апісваюцца механізмы, як санкцыі ўплываюць на рост экспарту.

Фота rw.by

Гэты рост — вынік міжнароднай кан’юктуры. Сусветная эканоміка аднаўляецца пасля кавіднай пандэміі і актыўна расце. Што вядзе і да росту попыту, і да росту коштаў, у тым ліку, на калійныя ўгнаенні, металы, нафтапрадукты. І тут трэба разумець, калі экспарт вырас на 30%, напрыклад, гэта не значыць, што прадалі на 30% больш адзінак чагосьці — часткова выраслі аб’ёмы, але часткова і кошты.

Попыт расце ва ўсіх краінах, на ўсе тавары, не толькі на беларускія тавары ў ЗША, як гэта падаецца.

Чаму гэты рост ніяк не можа быць звязаны з санкцыямі? Яны проста яшчэ не пачалі дзейнічаць. Усе сур’ёзныя санкцыі, якіх не так і шмат на самай справе, маюць адкладзены эфект.

Еўрапейскія санкцыі не дзейнічаюць на кантракты, якія падпісваліся да ўвядзення гэтых санкцый. Напрыклад, па нафтаперапрацоўцы некаторыя кантракты будуць дзейнічаць яшчэ паўгода—год»

А што ж наконт падзякаў Захаду за санкцыі і пазітыўнага эфекту ад іх?

«Я не веру, што гэты эксперт мог здзейсніць такую дзіцячую памылку. Бо калі рэчы адбываюцца адначасова, гэта зусім не значыць, што адна з іх выкліканая іншай. Гэты эксперт проста адкрыта хлусіць чытачам.

Бо санкцыі не могуць весці да росту экспарту. Калі і будуць негатыўныя наступствы ад санкцый, то ў будучыні. Але і тут ёсць пытанні, бо ўвядзенне санкцый мае нюансы, выключэнні, ды і час, каб агенты маглі падрыхтавацца і прыдумаць нейкія выхады.

Пазітыўных наступстваў ад санкцый быць дакладна не можа. У артыкуле не апісваецца механізм гэтых пазітыўных наступстваў, бо яго проста не існуе», — кажа Кацярына Барнукова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША5

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам17

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць