Грамадства1212

Святар Лемяшонак расказаў, чаму ён моліцца за расійскае войска

Амаль кожны тыдзень у духоўніка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску Андрэя Лемяшонка цікавяцца яго стаўленнем да вайны ва Украіне. У гэты аўторак яму задалі пытанне аб УПЦ: чаму тая моліцца за сваіх салдат, а сам святар — за расійскіх, піша «Хрысціянская візія». Адказ быў у стылі «начальства блаславіла».

Скрыншот з відэа

Адказ клірыка пачаўся з эмацыйнага «Дамаліліся!», скіраванага на адрас украінскіх нібыта адзінаверцаў.

Пасля таго Лемяшонак пачаў даказваць, што з-за падтрымкі УПЦ сваіх абаронцаў тая і церпіць страты: забіраюць лаўру, знаходзяцца пад рызыкай забароны. Хоць у рэчаіснасці ўсё наадварот — ціск на УПЦ аказваецца акурат праз тое, што ўлады ва Украіне не бачаць з яе боку рашучасці поўнага разрыву УПЦ з царквой, кіраванай з краіны-агрэсара — Маскоўскім патрыярхатам. Прытым што вярхоўны кіраўнік гэтай царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваёй падтрымцы расійскай агрэсіі абсалютна адкрыты і адназначны.

На Кірыла паківаў у сваім адказе і Лемяшонак. Ён заявіў, што той блаславіў яго маліцца за «нашых абаронцаў — расійскіх салдат, якія абараняюць Святую Русь».

Што тычыцца цяперашняга непамінання патрыярха Кірыла, практыкаванага пасля пачатку вайны ў УПЦ, ён адрэагаваў з адсылкамі на святых і старцаў — што адтуль, маўляў, дзе не памінаюць патрыярха, трэба бегчы.

Чытайце таксама:

Архіепіскап Гурый сказаў пра «бесаўскі характар» украінскай улады і выказаўся за «ўз'яднанне трыадзінай Русі»

Каментары12

  • Абу
    26.01.2023
    Ну, яны ж не спыталі, каму гэтае моліцца. Мо, яно выклікае ктулху?
  • Янка
    26.01.2023
    Мракобесы бородатые
  • Грышка
    26.01.2023
    Расея не «сьвятая», калі пачынае войны, атакуе суседзяў, гвалтуе, крадзе, забівае й хлусіць. Лемяшонак і яму падобных ёсьць, як Біблія кажа,  «бязводныя крыніцы, хмары і туманы, гнаныя бураю: ім падрыхтаваны морак вечнай цемрадзі» (2 Пятра 2:17). Ганьба яму!

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Грамадствабудзе дапоўнена

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА5

Сталі вядомы магчымыя ўмовы Расіі для спынення агню ва Украіне6

Парашэнка: Зяленскі вядзе Украіну «ў бок дыктатуры»10

Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху46

У квартале «Мінск-Свет» з’явіліся дамы з двухузроўневымі кватэрамі4

Ціханоўская: Дэмакратычныя перамены ў Беларусі гарантуюць 1000 кіламетраў бяспечнай мяжы Еўрасаюзу15

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Грамадствабудзе дапоўнена

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць