Спорт3939

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

Падпісантка ліста за Лукашэнку, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на сёлетнім «Ралан Гарос» заявіла, што ў пэўны момант «не адчувала сябе ў бяспецы». Для такога тэнісістцы хапіла некалькіх пытанняў на прэс-канферэнцыі — пра Лукашэнку і вайну ва Украіне. Чалавекам, які ўпершыню за некалькі гадоў задаў Сабаленка нязручныя пытанні, стала ўкраінская журналістка «Трыбуны» Дарʼя Мешчаракова.

Дарʼя Мешчаракова. Фота: асабісты архіў журналісткі

Мешчаракова расказала «Трыбуне», што вырашыла задаць адкрытыя пытанні Сабаленцы, калі ўбачыла, што яна ўвесь час унікае ад адказаў наконт вайны, а медыя пры гэтым працягваюць пытацца пра тое, як яна стала «такой цудоўнай».

«Да мяне яе пыталі, як яна стала такой пазітыўнай, маўляў, нават танчыць часам на корце. Зразумела, у яе быў добры настрой. Упэўненая, яна не чакала канкрэтных пытанняў аб вайне. Было заўважна, што ёй стала сапраўды некамфортна. Яна пачала пераглядацца са сваім агентам, нервова хіхікала. Але каб яна тут жа захацела сысці — такога я не заўважыла», — кажа журналістка.

Яна кажа, што журналісты на прэс-канферэнцыі заўважылі, як Сабаленка пераглядалася са сваім агентам.

«Падчас маіх пытанняў яна рабіла гэта яшчэ часцей. Можа, шукала ў яго дапамогі. Склалася адчуванне, што яна з агентам мяне хацела неяк маральна задушыць, выклікаць у мяне пачуццё хвалявання. Але мяне такім не прабʼеш. Я бачыла вайну на Данбасе і ў Кіеве. Побач з маiм домам падалі ракеты з (як я кажу, пакуль Лукашэнка ўтрымлівае ўладу) Беларуссiі. Вось гэта было страшна, а не прадажныя і амаральныя тэнісісты», — гаворыць Мешчаракова.

Арына Сабаленка. Фота: rolandgarros.com

Журналістка здзіўляецца: «Як патэнцыйная першая ракетка свету можа падтрымліваць дыктатара і падзяляць ягоныя каштоўнасці?»

«Я зрабіла выснову, што яна крывадушніца, якая проста крыўляецца на публіку», — працягвае яна.

Мешчаракова не лічыць, што на спартыўных мерапрыемствах варта гаварыць толькі пра спорт.

«Ну вядома. Спартсмены ж не кормяцца з Крамля і з рукі Лукашэнкi. Яны гавораць пра палітыку, калі ім гэта выгадна».

На словы Сабаленкі, што праз такія пытанні яна «не адчувала сябе ў бяспецы», журналістка заўважыла:

«Ха! Я ёй раю: хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры. А ўначы пачнецца абстрэл з Беларусі. Вось гэта небяспечна. А яна проста атрымала пытанні пра яе ж учынкі. Няхай нясе за іх адказнасць. Хопіць ужо з сябе ахвяру строіць».

Каментары39

  • Рэспект Арышка
    03.06.2023
    Wow! Адна справа мець заслугай сонцастаяння са сцягам и дакалупванне да людзей, другая - быць сусветнай зоркай и заставацца адэкватным чалавекам. Дарэчы, сама яна як я разумею таксама не у сваей кватэры у киеве нацлягуе.... фу такой быць. Арышка - рэспект, што не паддаешся на калхозныя правакацыи.
  • Жвір
    03.06.2023
    Спроба перашкодзіць паказаць высокі вынік, аказаўшы маральны ціск. У журналісткі было шмат магчымасьцяў даць свае пытаньні на іншых турнірах, але яна пачакала Ралан Гарос... :) Аднак падобныя пытаньні ўжо задаваліся, і адказ быў ясны, і ўсім было зразумела, што вайну Сабаленка асуджае, яна казала, што калі б то было ў яе сілах і залежала ад яе рашэньня, дык вайны не было б. Некаму мала ? Што вы дакапаліся да яе, знайшлі самую адказную за бомбы ля свайго дома ? Нікому не прыходзіць у розум, што яна можа проста баяцца камэнтаваць нешта па-тэме падзеяў ва Ўкраіне й увогуле выказвацца на палітычныя тэмы ? Працягваюць "даставаць", каб вывесьці з раўнавагі, прымусіць нервавацца й перашкодзіць пасьпяхова выступіць на турніры...
  • Партызан
    03.06.2023
    Несколько десятков украинских спортсменов были убиты русскими оккупантами и уже никогда не смогут поучаствовать в соревнованиях. Кроме того, рашисты разбомбили сотни спортивных объектов, и лишили украинских детей возможности нормально тренироваться. А вот такие спортсменки как Сабаленко, смеясь на пресс-конференциях, за 15 месяцев войны так и не сказали ни одного слова что она осуждает преступления русских агрессоров. Точно также как мы не услышали ни единого слова против нечеловеческих действия лукашицкого режима против беларусов. Зато мы слышали и видели как она охотно приезжает на встречи с узурпатором, ездит на хоккей, подписывает письма в его поддержку и тд.

Цяпер чытаюць

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты8

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты

Усе навіны →
Усе навіны

У рукі сілавікоў трапілі дакументы Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў. Як гэта магло адбыцца?8

Блогерка скрала дзіця вомбата ў ягонай маці. Гэта абурыла ўсю Аўстралію4

Ціханоўская: Сённяшні дзень калісьці стане сапраўдным святам6

Знайшлося яшчэ адно пацвярджэнне таго, што «Амкадорам» кіруе не Шакуцін, а менеджары БелАЗа

На вайне знік без вестак «Беларус» — жыхар Бараўлянаў, які ўхіляўся ад беларускага войска, але пайшоў паміраць за Расію9

Па Мінску ўжо ездзяць першыя «васьмёркі». Усе самыя «прыгожыя» камбінацыі нумароў у ДАІ ўжо разабралі7

Сёння ноччу па ўсёй Беларусі быў мароз

Дзяўчына папрасіла ў казіно больш яе не пускаць, а яе адправілі ў падатковую

«Германія вяртаецца»: будучы канцлер Мерц дамовіўся аб рэформе абмежаванняў на дзярждоўг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты8

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць