Грамадства33

Mark Formelle збіраецца адкрыць яшчэ 40 крам у Расіі

Брэнд беларускага адзення Mark Formelle нарошчвае сваю прысутнасць у Расіі і будуе на 2023 год амбіцыйныя фінансавыя планы. Пра гэта заснавальнікі групы кампаній Mark Formelle Андрэй Серыкаў і Святлана Сіпарава расказалі ў інтэрв'ю New Retail.

«Наша кампанія прыйшла на расійскі рынак у 2014 годзе. За амаль дзесяць гадоў сумеснай працы ў нас склаліся вельмі цёплыя і даверлівыя адносіны як з новымі партнёрамі, так і з пакупнікамі. З 2022 года мы пачалі актыўна павялічваць сетку. Сёння яна налічвае 62 гандлёвыя пункты ў 28 гарадах краіны. Дарэчы, палову з іх мы запусцілі летась. Можна сказаць, ён стаў для нас паваротным», — апавядаюць прадпрымальнікі.

Яны кажуць, што да гэтага на расійскім рынку былі даволі высокія арэндныя стаўкі ў гандлёвых цэнтрах, а канцэнтрацыя вядомых еўрапейскіх брэндаў з высокімі маркетынгавымі бюджэтамі і прадукцыяй, вырабленай у Бангладэш, не давала шмат шанцаў айчынным вытворцам.

Пасля адыходу з расійскага рынку заходніх брэндаў, Расія стала другім па аб'ёмах продажу і самым важным рынкам у стратэгіі развіцця Mark Formelle.

Цяпер у планах кампаніі адкрыццё яшчэ мінімум 40 уласных гандлёвых крамаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу і гарадах-мільённіках.

«У вельмі сціслыя тэрміны fashion-рытэйл у Расіі змяніўся практычна да непазнавальнасці. У тым ліку з'явілася вельмі шмат лакальных брэндаў, што стварыла для fashion-сегмента магутны вектар для развіцця. Гэты трэнд пацвярджаецца не толькі асабістымі ўражаннямі, але і канкрэтнымі лічбамі. З мая мінулага года наш продаж на расійскім рынку вырас на 220%, а аб'ём прадукцыі, якая пастаўляецца ў Расію, — на 140%», — кажуць Серыкаў і Сіпарава.

Яны зазначаюць, што амаль за 10-гадовую гісторыю адносін брэнда з расійскім спажыўцом у кампаніі змаглі добра вывучыць яго густы і перавагі. 

Каментары3

  • бабруйчанін
    16.06.2023
    ?? Па апошнім фактам цыфрам" агульны захад" таксама дзейнічае па " двайным стандартам"
    Чипы электроніку... знаходзяць у зброе в Украіне
    100% майткі шкарпеткі ..ні умацоуваюць войска рф
  • І я б так зрабіў як захад
    16.06.2023
    Малайцы
  • Санкцыі супраць Беларусі павінны быць як супраць расеі
    16.06.2023
    бабруйчанін, зарабляць на расеянах - гэта нармальна, галоўнае - вывадзіць грошы за мяжу! 

Цяпер чытаюць

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду12

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Усе навіны →
Усе навіны

Новы прэм’ер Канады назваў заявы Трампа «вар’яцтвам»

Ваяроў беларускага батальёна «Волат» прымусова пераводзяць у іншыя падраздзяленні18

Лукашэнка: Ніякай вайны з Еўропай Пуцін не плануе. Калі б планаваў — я б дакладна ведаў13

Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваё заданне4

Праз тры месяцы пасля вызвалення з наваполацкай калоніі памёр былы палітвязень. Яму было 485

Беларускі фермер паказаў, як трымерам рыхтуе клубніцы да сезону — мільёны праглядаў

У AirPods плануюць дадаць сінхронны пераклад размовы

Лукашэнка пра Зяленскага: Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда32

Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду12

Студэнт гістфака БДУ, якога катавалі ў міліцыі падчас пратэстаў. Расказваем пра загінулага каліноўца Аляксандра Сераду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць