Грамадства1616

Урад Літвы ўхваліў прапанову аб стражэйшым кантролі беларусаў на мяжы

Нашы суайчыннікі з шэнгенскімі візамі цяпер будуць падвяргацца дадатковай праверцы.

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

У сераду ўрад Літвы ўхваліў прапанову падоўжыць абмежаванні, якія дзейнічаюць у дачыненні да грамадзян Расіі яшчэ на адзін год, а таксама пастрожыць праверку беларускіх грамадзян, якія перасякаюць мяжу, паведамляе LRT.

«У выпадках перасячэння мяжы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь па шэнгенскай візе супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы абавязаны дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасці правесці больш дэталёвую праверку», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

Вясной мінулага года Сейм увёў нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі. Законапраект аб абмежавальных мерах з-за ваеннай агрэсіі супраць Украіны зрабіў больш строгім парадак прадастаўлення пастаяннага або часовага дазволу на жыхарства, выдачы віз і забараніў перамяшчэнне грамадзян Расіі праз знешнюю мяжу Еўрапейскага саюза (ЕС). 

Каментары16

  • Эдгарс
    31.01.2024
    Расейскiх жопалiзаў i прыслужнiкаў трэба добра правяраць.
  • Янка
    31.01.2024
    Пэўны сэнс у гэтым ёсць. У першую чаргу ў датычэнні да асобаў з вугорскімі візамі.
  • Цікава
    31.01.2024
    А ведаеце, супраць каго ўрад Літвы не прапанаваў дадатковыя праверкі? Супраць дзетак падсанкцыйнага Абрамовіча, якія ў Літве зьяўляюцца грамадзянамі як «рэпатрыянты»)))))))))))))))))))000 Это другое)))))))

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам21

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі добрая і прадуктыўная». Трамп пракаментаваў сваю размову з Пуціным4

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?5

Пад Віцебскам інструктары ПВК «Вагнер» трэніруюць афрыканскіх байцоў кіраваць дронамі2

ЗША і Расія зрабілі заявы пасля размовы Трампа і Пуціна25

У Ленінградскай вобласці ўпаў вайсковы верталёт, ёсць загінулыя2

Парламент Германіі прыняў гістарычнае рашэнне3

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды5

Стварыць уласны сайт для бізнэсу або блогу нашмат прасцей і танней, чым вы думаеце1

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам21

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць